Прага да жыцця, або Паяднаныя над абрывам

Прага да жыцця, або Паяднаныя над абрывам

дерева3адерева4аУсё ў лесе цягнецца да сонца, чым ён гусцейшы, тым цяга ў кожнага дрэва мацнейшая. Яны ўступаюць у канкурэнцыю між сабою, у барацьбу за выжыванне паводле закону натуральнага адбору, і не абыходзіцца без ахвяраў: што слабейшае, тое чэзне або гіне. Але каб адно дрэва “дапамагала” другому і каб ратаваліся разам!? Здараецца, аказваецца, і такое.
Дзвюх соснаў, што стварылі такі цуд у Здзітаўскім лесе, чалавек назіральны і неабыякавы не абміне. Уразіцца і без цяжкасці ўявіць-прасочыць іхні пакручасты лёс.
Яны пусцілі карані, відавочна, разам, гадоў сто назад, калі іх роднаму ўзгорку яшчэ нічога не пагражала. Узышлі так блізка адна ад другой, што зрасліся камлямі. А потым людзям спатрэбіўся пясок, і побач неўзабаве ўтварыўся глыбокі яр, над якім, як над абрывам, усё больш агаляліся і завісалі карані адной з соснаў. Тады і пачалася барацьба за жыццё. Беднае дрэва падкручвала і падкручвала свае карэньчыкі ўгору і з цягам часу абвіло імі агульны камель. Дый не толькі імі памкнулася яно да ратавальніцы — а ўсім сваім гонкім ствалом, галінамі, адна з якіх літаральна ўрасла ў “цела” сасны-сяброўкі (так звычайна хапаецца за выратавальніка тапелец).
Не меншае дзіва ў тым, што другая сасна ніколькі не пярэчыла і не пярэчыць учэпістым “абдымкам” сяброўкі. Наадварот, так пераплялася з ёю каранямі, што цяпер цяжка прасачыць, які адростак якому дрэву належыць. Нібы разумее: упадзе ў яр сяброўка, не ўтрымаецца і яна, бо з ёю звязаная…
Што ж, усё разумна ў прыродзе, і ёсць чаму павучыцца ў яе!
Кастусь АЛЕСІЧ.
Фота Аляксея ГАНЧУКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top