Кветкаводы дэманстравалі прафесіяналізм

Кветкаводы дэманстравалі прафесіяналізм

каравайБрэсцкае абласное ўпраўленне ЖКГ, абкам прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і жыллёва-камунальнай гаспадаркі правялі ў Ляхавічах конкурс прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва. У ім удзельнічалі 24 каманды, у тым ліку і жабінкаўскія кветкаводы. Традыцыйна такое мерапрыемства праводзіцца ў горадзе, дзе адбудуцца абласныя “Дажынкі”.
З’яўленне ў Ляхавічах новых арыгінальных кветнікаў — гэта падарунак жыхарам ад камунальнікаў Берасцейшчыны. Работнікі зялёнага будаўніцтва спаборнічалі ў майстэрстве і арыгінальнасці афармлення клумбаў, прымянілі вопыт, набыты ў папярэдніх конкурсах. За лічаныя гадзіны пэўны ўчастак цэнтральнай вуліцы з абодвух бакоў непазнаваўча расквеціўся колерамі вясёлкі. Прама на вачах нараджаліся цудоўна падабраныя кампазіцыі з жывых кветак. У аснове іх сюжэтаў былі персанажы з вядомых мультыплікацыйных фільмаў, кампазіцыі, звязаныя з “Дажынкамі” і беларускай сімволікай. Адухоўлена, а галоўнае, з веданнем справы працавалі над кветкавым каламбурам пад назваю “Каравай” жабінкаўскія работнікі Зінаіда Аляксандраўна Ранько, Святлана Фёдараўна Літвінюк, Ніна Фёдараўна Шабацька. Усе яны вопытныя, неаднойчы ўдзельнічалі ў падобных конкурсах. Святлана Літвінюк узнагароджана дыпломам у намінацыі “За адданасць і вернасць прафесіі” і грашовай прэміяй.
Каманда жабінкаўскіх кветкаводаў стала пераможцай у намінацыі “За прымяненне новых тэхналогій”.
Эльвіра МАРКОВІЧ, інжынер-тэхнолаг КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top