Надзейная шэфская дапамога

Надзейная шэфская дапамога

IMG_0307Ужо сёмы год мацнее сяброўства ДУА “Жабінкаўская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат” з упраўленнем Камітэта дзяржаўнай бяспекі  Брэсцкай вобласці. З дапамогай шэфаў праведзена шмат мерапрыемстваў. Не забыліся яны на дабрачыннасць і ў год, які праходзіць пад знакам беражлівасці. 14 жніўня, за два тыдні да пачатку новага навучальнага года, супрацоўнікі ўпраўлення КДБ правялі ў школе-інтэрнаце дабрачынны суботнік.
Упершыню афіцэры КДБ завіталі ў школу-інтэрнат 20 снежня 2006 года, на сваё прафесійнае свята — дзень супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі. З таго дня сяброўства ўзмацняецца штогод. Цяпер пад кожны Новы год і Вялікдзень,
1 верасня і ў апошні званок шэфы тут — доўгачаканыя госці. Іх дапамога вельмі істотная: пад ялінку ўсім без выключэння выхаванцам школы — саладосці. За грошы, выдаткаваныя ўпраўленнем КДБ Брэсцкай вобласці (начальнік палкоўнік Вячаслаў Васільевіч Язерскі), за некалькі гадоў цалкам уладкаваны кабінеты фізікі і пачатковых класаў, чэкісты падаравалі навучальнай установе пяць камп’ютараў, музычную апаратуру з калонкамі, мікшарнымі пультамі, гукаўзмацняльнікамі, радыёмікрафонамі, свет-ламузыкай. Да кожнага навучальнага года вучні атрымоўваюць у падарунак канцылярскія прылады. Шмат разоў упраўленне выдзяляла транспарт для экскурсій школьнікаў у Брэст, Белавежскую пушчу, Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава, для паездкі ў Мінскі аэрапорт, калі навучэнцы школы-інтэрната выляталі на аздараўленне ў італьянскія сем’і.
Шэфы дапамагаюць выпускнікам інтэрната ў працаўладкаванні, падтрымліваюць і таленавітых выхаванцаў. Некалькі гадоў таму сапраўднай зорачкай на небасхіле эстрады ўспыхнула імя Паўлы Лукашэвіч. Яе таленту дапамагла развіцца, у тым ліку, і падтрымка з боку чэкістаў для ўдзелу дзяўчынкі ў розных музычных конкурсах.
Добрай традыцыяй сталі дабрачынныя суботнікі, прымеркаваныя да новага навучальнага года. Сёлета ў ім паўдзельнічалі 20 супрацоўнікаў упраўлення КДБ Брэсцкай вобласці. Шчырая ім за гэта падзяка.
Аднак не думайце, што мы вартыя толькі прымаць дапамогу. Нашы дзеці неаднойчы выязджалі да шэфаў з канцэртамі — і на іх прафесійнае свята, і да Дня абаронцаў Айчыны. Цяпер з нецярпеннем чакаем шэфаў на першы званок.
Тамара ТАЎРЭЛЬ, намеснік дырэктара ў выхаваўчай рабоце Жабінкаўскай школы-інтэрната.
На здымку: супрацоўнікі ўпраўлення КДБ Брэсцкай вобласці на суботніку ў падшэфнай школе.
Фота Анатоля БЕНЗЕРУКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top