В Жабинковской детско-юношеской спортивной школе прошел турнир по боксу

В Жабинковской детско-юношеской спортивной школе прошел турнир по боксу

Заключны акорд гонга…
Ён прагучаў для навучэнцаў Жабінкаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, ствараючы захапляльную сімфонію руху, сілы і мужнасці, вядомую пад кароткім словам “бокс”. Гэта быў дзевяты традыцыйны турнір, прысвечаны 65-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Дню Незалежнасці. У спаборніцтвах удзельнічалі аб’яднала 60 баксёраў з Жабінкі, Брэста, Баранавічаў, Кобрына, Пінска, Салігорска і з украінскага Роўна. Акрамя звычайных юнакоў, на рынг выходзілі майстры і кандыдаты ў майстры спорту, прызёры і пераможцы Беларусі і Брэсцкай вобласці (П.Кастрамін, Р.Ліхван, В.Гаўрыленка, Я.Курылюк). У фінале таксама вызначыліся навучэнцы з гарадскіх школ: Сярожа Дзятлаў, Вадзім Якавук, Віця Дарошка, Вадзім Мелікаў, Кірыла Быкаў, браты Ваня і Дзіма Цыбулі.
Усе фіналісты ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Хочацца адзначыць актыўнасць і таварыскасць сельскіх баксёраў, якія да канца турніру былі разам са сваімі сябрамі і суперажывалі за іх спартыўныя поспехі. Гэта Саша Сямейка, Жэня Палюховіч, Ваня Паповіч, Саша Салей з Маціевіцкай базавай школы ды Максім Дзенісюк з Якаўчыцкай адзінаццацігодкі.
Каманду да гэтага турніру, як і на першынство вобласці (нагадаю, там жабінкаўцы занялі трэцяе месца), падрыхтавалі трэнеры Ю.Аўчыннікаў, Я.Градаўляк, М.Грыгарук і аўтар гэтай нататкі.
Ад імя ўдзельнікаў спаборніцтва выказваю ўдзячнасць начальніку аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама І.В.Галавеку за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні турніру.
В.БАРБОЛІН, суддзя па спорту нацыянальнай катэгорыі Рэспублікі Беларусь.
На здымках: у час спаборніцтваў на жабінкаўскім рынгу.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top