Дарога, выбраная ў юнацтве, — на ўсё жыццё

Дарога, выбраная ў юнацтве, — на ўсё жыццё

IMG_3574
Мінулы аўторак для калектыву райбыткамбіната і яго дырэктара Валянціны Анатольеўны Юхімук па-сапраўднаму быў святочным і незвычайным. Менавіта 13 жніўня 1973 года  выпускніца Віцебскага тэхналагічнага інстытута прыехала на працу ў Жабінкаўскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання і займела пасаду інжынера-тэхнолага. Малады спецыяліст з запалам, энергічна, сумленна ўзялася за асваенне тэхналагічнага працэсу. Хто працаваў тады ў сферы бытавых паслуг адзначае, што яна ўлілася ў калектыў злёгку, яе паважалі за ўменне знаходзіць з людзьмі агульную мову, тактоўнасць, інтэлігентнасць і, канечне, тэарэтычныя веды, напорыстасць у дасягненні пастаўленай мэты. Такія рысы характару паўплывалі на кар’ерны рост спецыяліста. Літаральна за пяцігоддзе ў сваёй працоўнай дзейнасці яна прайшла некалькі прафесійных прыступак і стала галоўным інжынерам прадпрыемства. Чвэрць стагоддзя Валянціна Анатольеўна была на гэтай пасадзе. На яе долю выпалі і гады росквіту прадпрыемства, і той час, калі беларуская эканоміка толькі-толькі выходзіла на рынкавыя зносіны. Яна ў гэты складаны перыяд не збегла з прадпрыемства ў пошуках лягчэйшай справы і вышэйшага заробку, а засталася вернай калектыву бытавікоў і нават дзесяць гадоў таму ўзначаліла яго. З прыходам яе да кіраўніцтва больш дасканала сталі вывучацца рынкі збыту прадукцыі, развівацца і пашырацца паслугі, многія жабінкаўцы знайшлі сабе тут працу. Вядома, ёсць пэўныя цяжкасці ў калектыву і ў яго кіраўніка.
Аднак вельмі прыемна, што ў працоўнай кніжцы Валянціны Анатольеўны Юхімук толькі адзіны запіс аб прыёме на працу, астатнія сведчаць пра яе прафесійны рост і працавітасць.
Пагадзіцеся, быць знітаваным з адзіным калектывам 40 гадоў  — вялікая мужнасць і ўлюбёнасць у працу, выбраную ў юнацтве, а таксама адданасць тым людзям, якія паверылі ў цябе, падтрымлівалі ў здзяйсненні задумак. Многія з работнікаў сталі яе надзейнымі сябрамі.
Павіншаваць з такой цудоўнай падзеяй у жыцці дырэктара прадпрыемства Валянціну Анатольеўну Юхімук завітаў старшыня райвыканкама Мікалай Васільевіч Токар. Букет жывых кветак і цёплыя, шчырыя словы ўдзячнасці за нялёгкую, але сумленную працу былі падарункам жанчыне-кіраўніку.
Людміла КОСЦІНА.
На здымку: віншаванні ад старшыні райвыканкама М.В.Токара прымае
дырэктар райбыткамбіната В.А.Юхімук.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*