Untitled-1Пасяджэнне прэзідыума

Жабінкаўскага раённага Савета дэтутатаў прайшло 15 жніўня пад старшынствам С.В.Мартысюка. На ім былі разгледжаны пытанні аб дарожных шляхах зносін і рамонце міжгаспадарчых дарог у раёне; аб рабоце аддзела па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ” у прафілактыцы правапарушэнняў, прапагандзе законапаслухмяных паводзін у моладзевым асяродку і ўдасканаленні дзейнасці моладзевага атрада аховы правапарадку імя А.Дзмітрука; аб скліканні 23-яй сесіі Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў ХХVI склікання.

Аб здароўі дзяцей работнікаў клапоціцца прадпрыемства

52 дзіцяці работнікаў цукровага завода пабывалі ў аздараўленчых лагерах “Арляня” і санаторыя “Надзея” нашага раёна, “Волна” Кобрынскага, які размешчаны ў маляўнічым кутку на возеры Любань, а таксама іншых у Аршанскім і Іванаўскім раёнах. Згодна з калектыўным дагаворам прадпрыемства бацькоўская плата за пуцёўкі складала толькі 10% ад іх кошту (а гэта 180-270 тысяч рублёў). Некаторыя завадчане аддалі перавагу сямейнаму адпачынку і набылі санаторныя пуцёўкі для бацькоў і дзяцей. І таксама “са скідкай” ад 25 да 50% (1,5-3 млн. руб.). Астатнюю суму ўзяло на сябе ў аплаце прадпрыемства. Лагеры і санаторыі былі ў межах Беларусі. Добрыя водгукі, як паведаміла старшыня прафкама цукровага завода І.К.Якубук, прывезлі адпачываючыя з нашых мясцовых здраўніц — “Надзея” і “Буг”. Так што аказваецца, каб адпачыць і паправіць сваё здароўе, неабавязкова і ехаць далёка.

Большае карыстальнікаў паслуг інтэрнэт і ZALA

На сённяшні дзень 4344 абанента тэлефоннай сеткі Жабінкаўскага раёна карыстаецца паслугай інтэрнэт і 2747 — інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. З іх толькі ў першым паўгоддзі было падключана адпаведна 436 і 283 карыстальніка. Для задавальнення попыту насельніцтва на новыя паслугі сувязі ў Жабінцы ўстаноўлена дзве тэлекамунікацыйных шафы (на вул. Я.Коласа і Касманаўтаў). А для прасоўвання паслугі і задавальнення попыту жабінкаўцаў на новыя віды сувязі да 2015 года ўсе аналагавыя АТС раёна будуць заменены на лічбавыя вузлы сеткі перадачы дадзе-ных — гэта Сакалова, Пшанаі, Пятровічы, Арэпічы і Хмелева.

Сям’ёй на конкурс

Учора ў аграгарадку “Жамчужны” Баранавіцкага раёна праходзіў абласны этап конкурсу сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар вёскі”. Гэты праект, арганізатарам якога з’яўляецца ГА “БРСМ”, крочыць у нас у краіне ўжо не першы год.
Сёлета, як і ў мінулыя гады, сярод удзельнікаў была і маладая сям’я з Жабінкаўшчыны — Пётр Мікалаевіч і Святлана Васільеўна Пашкевічы з сынам Дзянісам. Жывуць яны ў Навасадах, старэйшае пакаленне працуе заатэхнікамі-асемянатарамі ў ААТ “Жабінкаўскі”, вядзе прысядзібную гаспадарку на высокім узроўні. Арганізатары праекта падрыхтавалі для ўдзельнікаў многа цікавых конкурсаў, якія дапамаглі прадэманстраваць навыкі сельскагаспадарчага жыцця.
Усіх удзельнікаў чакалі памятныя прызы і падарункі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top