Ёсць людзі, якія, здаецца, не прыкладаючы для гэтага ніякіх намаганняў, пакідаюць глыбокі след у душы і памяці тых, хто іх ведаў. Такім чалавекам была Соф’я Данілаўна Амельянюк. Сваімі адносінамі да жыцця, тактам і далікатнасцю яна вызначалася на працягу ўсяго жыцця, якое абарвалася пасля цяжкай хваробы год назад.
Яна была чалавекам свайго часу, і ў тых абставінах ёй ніколі не здраджвала годнасць. Кім бы і на якой бы пасадзе ні працавала, гэтая жанчына з аднолькавай павагай, без угодлівасці і снабізму, аднолькава ставілася да партыйнага “боса” і даяркі.
Соф’я Данілаўна Амельянюк у 1960 г. пасля заканчэння БДУ імя У.І.Леніна (па спецыяльнасці “гісторыя”) была накіравана на працу ў Кобрынскі ваенна-гістарычны музей у якасці навуковага супрацоўніка. Пазней працавала начальнікам мясцовага філіяла Дзяржархіва  і выкладала гісторыю ў адной з гарадскіх школ. Вышэйшую партыйна-палітычную адукацыю атрымала ў час вучобы ў 1980-1984 гг. у Мінскай Вышэйшай партыйнай школе. З 1978 г. жыла ў Жабінцы. Працавала сакратаром райкама партыі, у 1990 г. была выбрана старшынёй кантрольнай камісіі раённай партыйнай арганізацыі. Апошняя пасада — спецыяліст аддзела арганізацыйна-савецкай і кадравай работы Жабінкаўскага райвыканкама.
Мала хто з яе знаёмых ведаў, што яна мела высокія дзяржаўныя ўзнагароды — ордэн “Знак Пашаны” і Грамату Вярхоўнага Савета БССР, медаль “За доблесную працу”.
І, у рэшце рэшт, яна была проста прыгожай і стыльнай жанчынай, якой заставалася да апошніх дзён жыцця. Імкнулася падтрымліваць парадак не толькі дома, але і ў двары. Вельмі клапацілася пра сваіх унукаў, якіх у яе трое, і ганарылася імі.
Светлая ёй памяць!
Сябры.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top