«Письма войны»

«Письма войны»

Патрыятычнае выданне
У Брэсцкай абласной друкарні выйшла ў свет унікальнае гісторыка-дакументальнае, публіцыстычнае ілюстраванае выданне “Письма войны. Хрестоматия патриотизма”, падрыхтаванае рэдакцыяй газеты “Заря” у рамках аўтарскага праекта журналіста, пісьменніка А.Валковіча. Выданне ўяўляе сабой зборнік франтавой карэспандэнцыі, нанова “прачытанай” сучаснікамі.
У зборнік увайшлі франтавыя “трохкутнікі”, канверты, паведамленні, “пахаванкі”, партызанскія дзённікі, архіўныя фотаздымкі байцоў і камандзіраў, якія вызвалялі Беларусь і Брэсцкую вобласць, а таксама лісты на перадавую ад родных і блізкіх воінаў — нараджэнцаў і жыхароў Брэстчыны. Асобнымі раздзеламі надрукаваны малавядомыя лісты абаронцаў Брэсцкай крэпасці, партызанскія хронікі і малюнкі, лісты з фашысцкай няволі беларускіх остарбайтараў, некаторыя біяграфіі, гісторыі і лёсы.
“Хрестоматия патриотизма” разлічана на шырокае кола чытачоў, моладзь, школьнікаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top