Гарэлі гаспадарчыя пабудовы

Гарэлі гаспадарчыя пабудовы

9 жніўня ў 18.20 па тэлефоне 101 паведамілі, што гараць гаспадарчыя пабудовы ў межах вуліцы Садовая, што ў мікрараёне цукровага завода. Імгненна адрэагавалі на выклік пажарныя раённага аддзела надзвычайных сітуацый. У барацьбе з агнём былі задзейнічаны пяць пажарных машын: дзве з Жабінкі, з Азяцкага і Сцяпанкаўскага аварыйна-выратавальных пастоў і суседняга — Брэсцкага раёна. Агонь распаўсюджваўся хутка. Подступ з-за захламленасці тэрыторыі да самавольна ўзведзеных драўляных пабудоў быў абмежаваным. Хлеўчыкі, якія мясцовыя жыхары выкарыстоўвалі для розных гаспадарчых патрэб, у тым ліку і для ўтрымання свойскай жыўнасці, даўно выклікалі занепакоенасць у плане пажаранебяспечнага аб’екта. І вось з-за неасцярожнага абыходжання з агнём ці дзіцячага свавольства (пакуль прычыны загарання высвятляюцца) і здарыўся пажар. Згарэла каля дваццаці гаспадарчых пабудоў. У любы час полымя магло перакінуцца на гаражы… Але, дзякуючы дакладным і ўпэўненым дзеянням пажарных, у 19.46 агонь быў патушаны.
Святлана МІКАЛАЕВА.
На здымках: пад час тушэння пажару; выратаваныя з агню чацвераногія сябры.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top