Арганізацыя для актыўных і неабыякавых

Арганізацыя для актыўных і неабыякавых

Кожны дзень у навінах мы чуем пра адважныя ўчынкі пажарных-выратавальнікаў, дзякуючы самаадданасці і мужнасці якіх, ратуюцца жыцці многіх людзей, мінімізуюцца наступствы надзвычайных здарэнняў. Імі ганарацца, на іх раўняюцца дзеці і моладзь. Колькасць сяброў Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з кожным годам павялічваецца. І гэта не выпадкова, бо яна дае магчымасць развівацца маральна і фізічна, “прымераць” на сябе нялёгкую справу выратавальніка, і проста рабіць дабро.
У Жабінкаўскім раёне моладзевая арганізацыя выратавальнікаў-пажарных з’явілася у 2002 годзе.За гэты час вырасла не адно пакаленне юных выратавальнікаў. Многія з іх сёння ўжо супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. А толькі нядаўна дзецьмі ўпершыню наведвалі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, удзельнічалі ў розных спаборніцтвах і алімпіядах па пажарнаму спорце, ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”, хадзілі ў паходы.
У моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных — 1086 чалавек. З іх 62 — супрацоўнікі МНС. Жыццё моладзевай арганізацыі, трэба сказаць, багатае на падзеі. Бо дзейнасць яе накіравана не толькі на грамадскае і патрыятычнае выхаванне, а таксама на навучанне бяспецы жыццядзейнасці, развіццё спорту і турызму, абарону людзей і навакольнага асяроддзя у надзвычайных сітуацыях. Важным пытаннем, якое хвалюе сяброў арганізацыі, з’яўляецца адраджэнне беларускай культуры, выхаванне ў моладзі павагі да пажылых людзей.
Сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама і моладзевай арганізацыяй БРСМ у раёне право-дзяцца розныя конкурсы і спаборніцтвы, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны, святкаванню Дня выратавальніка,  Дня  Перамогі,  Міжнароднага дня абароны дзяцей. Члены арганізацыі ўдзельнічаюць у правядзенні  месячнікаў  пажарнай  бяспекі. Традыцыйным становіцца конкурс  дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, аказваецца дапамога ветэранам вайны ў гаспадарчых справах, а каб абараніць ад бяды —- усталёўваюцца аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
Усе мерапрыемствы маладых выратавальнікаў-пажарных спрыяюць фізічнаму іх развіццю, умацоўваюць спартыўны дух і даюць магчымасць весела і карысна праводзіць час разам з сваімі аднагодкамі.
Любоў ФІЛІМАНЮК, спецыяліст групы прапаганды і навучання Жабінкаўскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. Яны спяць па 25 гадзин у сутки, а 25 таму, што яшчэ гадзина абеда)))

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top