Новыя рэкорды на хлебнай ніве

Новыя рэкорды на хлебнай ніве

Напрыканцы мінулага тыдня старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ніна Уладзіміраўна Калыбская наведала ўчастак №2 “Багуславічы” ААТ “Жабінкаўскі”, каб павіншаваць з працоўнай перамогай тысячнікаў: камбайнераў і вадзіцеля аграпрадпрыемства. Падарункі ад  Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі экіпажы камбайнераў С.У.Свіціча і А.П.Старуна, С.Л.Главацкага і Р.М.Лукашыка, якія першымі ў сваёй гаспадарцы намалацілі тысячу тон збожжа, а таксама вадзіцель М.А.Канючка, які перавёз у фізічнай вазе тысячу тон збожжа. Калі для Андрэя Старуна і Руслана Лукашыка — гэта першае жніво, то астатнія штогод шчыруюць на хлебнай ніве, часта выходзілі ў лік перадавікоў. Дабіцца такіх вынікаў ім да-памаглі вопыт, зладжанасць у працы, прафесійнае майстэрства.
— У гарачую пару кожная хвілінка на ўліку, — гаворыць старшы камбайнер Сяргей Уладзіміравіч Свіціч. — Сёлета радуе надвор’е — сонечнае, без дажджоў. Спякотныя дні ідэальна высушваюць зерне. Добра працуе тэхніка, прастояў няма. Усё гэта дазваляе ў дзень убіраць да 20 га і больш.
Сяргей Уладзіміравіч працуе ў гаспадарцы з 1980 года. Пачынаў шафёрам, быў па-мочнікам камбайнера, шмат гадоў узначальвае экіпаж. Свой вопыт перадае моладзі.
Вадзіцель Мікалай Аляксеевіч Канючка ўспомніў той час, калі шчыраваў на хлебнай ніве разам са сваім бацькам Аляксеем Рыгоравічам памочнікам камбайнера. Экіпаж бацькі і сына Канючкаў не адзін год запар удзельнічаў у жніве, быў у ліку пераможцаў. Мікалай Аляксеевіч у гаспадарцы з 1985 года, на працягу многіх гадоў адвозіць зерне ад камбайнаў. І сёлета Мікалай Канючка ў перадавіках — на машыне “МАЗ” у дзень яму даводзіцца перавозіць да 150 тон збожжа.
Прыемна, што ў агульным дзяржаўным караваі, будзе важкі ўклад хлебаробаў-жабінкаўцаў.
Алёна НІКАНЧУК.
На здымках: Н. У. Калыбская віншуе вадзіцеля М.А. Канючку; экіпажы камбайнераў-тысячнікаў С.Свіціча  і А.Старуна, С.Главацкага і Р.Лукашыка.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

2 Comments Posted

  1. Я буду змагацца за яе, еураньюз заслугоувае такога профи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top