Школьныя кірмашы

Школьныя кірмашы

З мэтай забеспячэння высокага ўзроўню гандлёвага абслугоўвання і задавальнення пакупніцкага попыту ў таварах школьнага асартыменту пад час падрыхтоўкі да навучальнага 2013-2014 года ва ўсіх рэгіёнах Брэстчыны з 15 ліпеня па 10 верасня праводзіцца пашыраны продаж тавараў школьнага асартыменту. Плануецца правесці 155 школьных кірмашоў, у тым ліку 30 пастаянна дзеючых, 125 — выхаднога дня, а таксама 410 выстаў-продажаў і пашыраных продажаў.
У Брэсце па выхадных будуць працаваць традыцыйныя школьныя кірмашы на вуліцы Гогаля 17, 18, 24, 25, 31 жніўня і ў раёне рынка “Юбілейны” (па вуліцы Маскоўская) 17, 18, 24, 25, 31 жніўня і 1, 7, 8 верасня. У Жабінцы яны будуць арганізаваны ля “Універмага” 10 і 25 жніўня.
Як і летась, гандлёвыя прадпрыемствы прадугледзелі скідкі шматдзетным сем’ям, продаж тавараў школьнага асартыменту ў растэрміноўку, крэдыт, дысконтныя карткі для пастаянных пакупнікоў. Ва “Універмазе” Жабінкі, магазінах “Прамтавары” аграгарадкоў Ракітніцкі, Хмелеўскі, Ленінскі і вёскі Старое Сяло 10 верасня адбудзецца акцыя, пад час якой пры продажы тавараў школьнага асартыменту шматдзетным і сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, прадугледжваецца беспрацэнтны крэдыт на 3 месяцы з першапачатковай аплатай 30% пры пакупцы рэчаў на суму да 1 млн. руб.; а звыш 1 млн. руб. — крэдыт на 3 месяцы пад гадавыя працэнты: стаўка рэфінансавання +2% і першапачатковы ўзнос 30% ад кошту тавару.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top