Першыя тысячнікі-камбайнеры

Першыя тысячнікі-камбайнеры

З невялікім адрывам па ўбраных гектарах і намалотах ішлі на сёлетнім жніве ў СВК “Маціевічы” экіпажы камбайнаў Г.М.Царука і М.М.Кавальчыка і сямейны М.П. і А.М.Леўчукоў. І вось — пераможная тысячная тона збожжа. Яны выйшлі на гэтую рэкордную лічбу не толькі першымі ў сваёй гаспадарцы, але і ў раёне. Трэба сказаць, што тысячныя намалоты для іх не ўпершыню, у леташняе жніво таксама ў такім жа складзе прымалі віншаванні за сваю нялёгкую, але пачэсную хлебаробскую працу.
… На кароткі перапынак спынены камбайны. Генадзя Царука і Максіма Кавальчыка, бацьку і сына Мікалая Пятровіча і Аляксандра Леўчукоў на поле прыехалі ўшаноўваць і дзякаваць за старанную і руплівую працу намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама А.А.Старыцкі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Н.У.Калы-бская, старшыня СВК “Маціевічы” М.І.Кавальчык, спецыялісты гаспадаркі і таксама мясцовыя самадзейныя артысты — фальклорны калектыў “Багуслаўка” Залуззеўскага сельскага дома народнай творчасці.
А.С.Ануфрыюк павін-шавала з працоўнай перамогай камбайнераў-тысячнікаў і ўручыла Пісьмы падзякі Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў АПК і камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, а Н.У.Калыбская — грашовыя прэміі.
Дасягненні маціевіцкіх перадавікоў жніва сталі магчымымі, дзякуючы высокаму майстэрству і зладжанасці ў працы. З кожнай уборачнай яны шліфуюцца, назапашваецца вопыт. У самага старэйшага з іх — Мікалая Пятровіча Леўчука такіх жніўных сезонаў набярэцца амаль тры дзясяткі. Бачна па ўсім, што штурвал камбайна ён можа перадаць у надзейныя рукі.
Святлана  МІКАЛАЕВА.

На здымках: намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк віншуе экіпажы камбайнераў-тысячнікаў Г.М.Царука і М.М.Кавальчыка, М.П.Леўчука і А.М.Леўчука з СВК «Маціевічы»; песні — ад фальклорнага калектыву «Багуслаўка».

Фота Ірыны ЖУК.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. Вачэй не адвядзеш! Восьми гэта свята!

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top