Норма — звыш нормы

Норма — звыш нормы

— Учора Юрый Далбілін зрабіў 11 рэйсаў і перавёз 145 тон збожжа на зерняток. Трыцікале на другім участку добра ўрадзіла, — гаворыць намеснік дырэктара ААТ “Жабінкаўскі” па раслінаводстве Ганна Іванаўна Плытнік.
Нягледзячы, што была нядзеля, хлебаробы ў полі, выкарыстоўваюць кожную пагодлівую гадзіну і працуюць дацямна. Ю.Ю.Далбілін на сваім МАЗе-551605 выканаў амаль тры дзённыя нормы. Перакрываць іх практычна стала для Юрыя нормай. У выніку сёлета ён першым у раёне стаў вадзіцелем-тысячнікам. На 5 жніўня перавёз 1196 тон збожжа. Гэта пакуль лепшы  паказчык сярод тых, хто заняты на дастаўцы яго ад камбайнаў.
Складнікі поспеху — стараннасць, добрасумленнасць Ю.Ю.Далбіліна, які ў гаспадарцы працуе з лютага 2012 года і менавіта адразу займеў такі аўтарытэт. Безумоўна, “дапамагае” Юрыю і новы магутны МАЗ, які трапіў у надзейныя рукі. Яго гаспадар стараецца эксплуатаваць машыну згодна з ўсімі правіламі.
Хутка закончыцца жніво, але для Юрыя Далбіліна працы яшчэ ў гаспадарцы хопіць. Патрэбна будзе перавозіць сілас і сянаж, цукровыя буракі. Верыцца, што і тут ён будзе ў ліку перадавікоў.
Святлана МІКАЛАЕВА.
Фота  Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top