Імяніны яго сэрца

Імяніны яго сэрца


У панядзелак 29 ліпеня ў Азятах было надзвычай людна ў хаце ветэрана Аляксея Філімонавіча Гумянкі. На “Імяніны яго сэрца” (так звалася праграма, пад-рыхтаваная азяцкімі культработнікамі) завіталі госці, каб павін-шаваць юбіляра з паважанай датай — 90-ым днём нараджэння.
Аляксей Філімонавіч прыгадаў ваенныя часы — той грозны агонь, у якім, вядома, броду не бывае. Так, пра вайну нямала сказана генераламі і маршаламі, але ж і сведчанні радавых салдат надзвычай карысныя. Іх “акопная праўда” — уласны погляд на сусветназначныя падзеі, у якіх міжволі прымалі ўдзел. З той пары ў Аляксея Гумянкі моцны, як сталь, жыццёвы прынцып: “Я Радзімай і верай не гандлюю!”.
У святочны дзень ён разважліва сказаў:
— Так, ваявалі — сябе не шкадавалі. Штодня адзін аднаму казалі: “Каб толькі перамагчы!” Такія моцныя былі вера і надзея. А як ворага пагналі, пачалі адбудоўваць краіну. Хоць і працавалі, бывала, за працадні, але стваралі тое, чым новае пакаленне карыстаецца. Ніколі і марыць не мог, што дачакаюся такога дабрабыту і парадку. Калі б быў шанц пачаць жыццё зноў з маладосці — паўтарыў бы яго, яшчэ як паўтарыў бы!
Гэтак зухавата прагаварыў ветэран і, паглядзеўшы на дачок, дадаў:
— Даглядаюць і вельмі пра мяне клапоцяцца Алена і Надзея. Хачу і вам усім падзячыць за тое, што не прамінулі маю хату, сюды завіталі, павесялілі, мой баявы дух падтрымалі. Цяпер час прыйшоў выдатны — хочацца жыць ды жыць!
Некалі, вясной сорак пятага, свой дзень Вялікай Перамогі Аляксей Філімонавіч сустракаў са старшынскімі нашыўкамі на пагонах. Але ж нездарма, у народзе лічыцца добрым жыццёвым напрамкам, калі дзеці ідуць далей за бацькоў. У тым пераможным годзе маладому байцу з Азятаў і прысніцца не магло — прыйдзе час, калі ён будзе гаварыць з гонарам: “Надзея мае надзеі апраўдала!”
Гэта — пра малодшую дачку. Першую ў гісторыі сувярэннай Беларусі жанчыну-падпалкоўніка Надзею Аляксееўну Гумянка. Яна далучылася да бацькавых слоў:
— Вы падаравалі нам кроплі сваёй любові — шыкоўны падарунак! Бо каханне — гэта выратаванне, яно спасае нават ад вайны! За гады службы мне давялося накіраваць у армію каля 22 тысяч навабранцаў, адслужылі хлопцы і вярнуліся да мірнага жыцця. Лічу, самым каштоўным — мір, які штодня абараняюць нашы хлопчыкі. Так было заўжды і так заўсёды будзе.
Аляксей Філімонавіч таксама некалі вярнуўся з вайсковага паходу і годна адпрацаваў у гаспадарцы трактарыстам. Яму няма за што саромецца — заўжды навідавоку, не хаваўся ад працы і людзям стараўся благога не рабіць. Таму безліч цёплых слоў было сказана ў святочны дзень у адрас паважанага чалавека. Іх шчыра прамаўлялі начальнік аддзела ідэала-гічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анатоль Старыцкі, ваенны камісар Андрэй Юруць, старшыні — раённага савета ветэранаў Васіль Шышчыц, райкама прафсаюза работнікаў АПК Ніна Калыбская, Азяцкага сельвыканкама Ганна Шкарупа. А спевы землякоў з мясцовага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу Людмілы Кацюбка, Таццяны Хамук, Андрэя Амельянчука сталі сардэчным падарункам юбіляру.
Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымку: у промнях чалавечай любові і павагі сустракае свой 90-гадовы юбілей азятчук Аляксей Філімонавіч Гумянка.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. У мяня хутка вяселле, хачу закликаць ирыну жук, ирына можа вы маеце жаданне падрабиць крыху?)

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top