Ірына Фёдараўна Паўлючук нарадзілася 26 сакавіка 1980 года ў вёсцы Лышчыкі Кобрынскага раёна. Пасля заканчэння СШ №3 г.Жабінка паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, дзе атрымала спецыяльнасць архітэктара. Працоўную дзейнасць пачала ў 2002 годзе архітэктарам ААТ “Брэстпраект” у Баранавічах, а потым у Брэсце. З 2006 г. да 2009 г. —  спецыяліст І катэго-рыі, вядучы спецыяліст КУПП АПП “Жабінкаўская архітэктура”, з 2009 г. да 2011 г. — вядучы архітэктар ПУП “Жабінкасантэхбуд”. Наступнае месца працы — інжынер Жабінкаўскага бюро РУП “Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”, затым — спецыяліст тэхнічнай інвентарызацыі гэтай установы.
23 ліпеня 2013 г. назначана галоўным спецыялістам аддзела архітэктуры і будаўніцтва Жабінкаўскага райвыканкама, галоўным архітэктарам раёна.
Замужам. Муж Аляксандр Пятровіч — дырэктар ТДА “АрхітэктураСэрвіс” (г.Брэст), сын Руслан — вучань 3 класа СШ №3 г.Жабінка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top