Уборка рапса идет полным ходом

Уборка рапса идет полным ходом

Поспех падлесскіх земляробаў
У мінулую пятніцу на полі за в.Дзяменічы ў СВК “Падлессе-АГРА” адбыўся раённы семінар-нарада з удзелам кіраўнікоў і аграномаў гаспадарак па пытаннях эфектыўнага правядзення ўборкі збожжавых і іншых пажніўных работ. Удзельнікі семінара пабачылі, як аператыўна і наколькі якасна абмалочваецца азімы ячмень, як працуюць цюкавальшчыкі саломы. Убачылі таксама як на ачышчаных ад саломы плошчах механізатары на айчыннай і замежнай тэхніцы адразу заворваюць пожню і сеюць крыжакветныя.
— Менавіта такі комплекс работ дазволіць атрымаць дадатковыя кармы, багатыя бялком, — каменціраваў убачанае старшыня райвыканкама М.В.Токар. — Нельга недаацэньваць лушчэнне пожні і адкладваць сяўбу пажніўных на аддаленыя тэрміны. Пакуль ёсць вільгаць, трэба паспець “схапіць” яе. Потым ён спыніўся на асноўных задачах хлебаробаў Жабінкаўшчыны. “Адначасова з рапсам даспяваюць зерневыя, таму камбайны павінны ўсе быць у рабоце, — сказаў М.В.Токар. — Наша задача: якасна абмалаціць зерневыя на 13500 гектарах за 15-17 дзён без парушэнняў працоўнай дысцыпліны і давесці збожжа да патрэбнай кандыцыі”.
Пасля семінару я пацікавілася, як пачалі сёлетняе жніво ў СВК “Падлессе-АГРА”. Галоўны аграном гаспадаркі Анатоль Мікалаевіч Касцюкевіч сказаў:
— Настрой у калектыву выдатны. Сёлета мяркуем, намалоціць на тысячу тон збожжа больш, чым летась. Нам трэба абмалаціць 1300 гектараў збожжавых. Культуры розныя: азімы і яравы ячмень, жыта і трыцікале, авёс, рапс. Нагрузка на камбайн — да 220 гектараў. Справіцца з уборкай, калі надвор’е не падвядзе, плануем за два тыдні. Уборачнай тэхнікі (прынамсі, шосты, новенькі камбайн “Палессе 16-18” атрымалі зусім нядаўна), машын для адвозкі збожжа, рабочых рук хапае.
Тэмпы жніва набіраюць абароты. Створаны ўсе ўмовы для прыняцця і для апрацоўцы ўраждаю: зернесушыльная гаспадарка падрыхтаваная якасна. У “Падлессі-АГРА” паклапаціліся пра бясплатнае харчаванне хлебаробаў: адрамантавалі адно з пустуючых памяшканняў, набылі неабходнае абсталяванне, посуд і арганізавалі ўласную сталоўку. Цяпер смачныя абеды на 40 чалавек рыхтуе повар Вольга Аляксееўна Сцепанюк.
— Першыя намалоты радуюць, — кажа А.М.Касцюкевіч. — Адначасова ўбіраем азімы ячмень і рапс. Ячменю намалочваем  не менш чым 55 цэнтнераў з гектара — гэта пакуль што лепшы паказчык у раёне. Крышачку засмучае ўраджайнасць рапсу — да 20 цэнтнераў дае кожны гектар. Думаю, не менш 700 тон алейнага насення атрымаем. А так віды на іншыя культуры выдатныя.
У чым жа поспех падлескіх земляробаў? На думку агранома, у вельмі ранніх падкормках азімага ячменю(толькі паспеў сысці снег) і толькі вадкімі тукамі ў два этапы. Пад культуру восенню былі падабраны добрыя палі. Дастаткова было ўнесена арганікі, своечасова пасевы апрацоўваліся ад хвароб і шкоднікаў. За гэты клопат палі аддзячваюць нас добрым ўраджаем.
С.БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top