Заслужыў памяць людскую

Заслужыў памяць людскую

Вядомы паэт, журналіст, перакладчык Васіль Сахарчук заслужыў самае дарагое, што ёсць на зямлі, — людскую памяць. Гэта адчувалася пад час сустрэчы, праведзенай 17 ліпеня з нагоды юбілею творцы, якому было б 60 гадоў.
У раённай бібліятэцы сабралася нямала аматараў прыгожага пісьменства, і, у прыватнасці, паэзіі Васіля Сахарчука. З Брэста прыехаў колішні сябар, выкладчык універсітэта Уладзімір Барысюк, з Жыціня паэт Іван Арабейка, з гідравузла “Навасады” — Іван Дацкевіч…
Калі І.Дацкевіч вярнуўся на радзіму з Урала, Сахарчук першым пазнаёміў чытачоў “Сельскай праўды” з вершамі земляка. Паэты жылі ў дружбе, і зараз Іван захоўвае ў сэрцы памяць пра сябра.
Тамара Лісічык працавала разам Васілём у раённай газеце. Зараз успамінала, што Сахар-чук быў вельмі прынцы-повы і спра-вядлівы, мог адстойваць не толькі свае, але й чужыя публікацыі, калі яны былі таго вартыя. Гаварылася і пра тое, як Васіль збіраў, гуртаваў вакол раёнкі літаратурныя сілы.
Памаць пра паэта — у назве новай вуліцы ў Жабінцы, у вершах, песнях, якія выконваліся ў час паэтычнай сустрэчы Ірынай Рынчук і юнымі чытачамі бібліятэкі. Жонка Васіля Сахарчука Людміла Іванаўна выказала падзяку ўсім, хто зберагае ўспаміны і арганізаваў такую чулую сустрэчу, у тым ліку дырэктару райбібліятэкі Ірыне Ганчар і Валянціне Славуціч, якая вяла мерапрыемства.
Пасля сябры ўсклалі кветкі на магілу паэта. Памяць жыве…
Расціслаў БЕНЗЯРУК.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top