21 ліпеня споўнілася 69 гадоў, як Жабінкаўшчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Савецкія воіны і партызаны праяўлялі мужнасць і адвагу, набліжаючы гэты дзень. Многія з іх так і засталіся навечна ляжаць у беларускай зямлі, не дачакаўшыся пераможнага мая.
Удзячныя нашчадкі прыходзяць да помніка загінулым у Жабінцы, дзе навечна знайшлі свой спачын 310 воінаў, якія загінулі ў час ліпеньскай аперацыі за вызваленне раёна. Кветкі і вянкі да мармуровых пліт ляглі ад прадстаўнікоў мясцовай улады, працоўных калектываў, членаў Беларускага саюза афіцэраў, ветэранскіх, моладзевых і ін-шых грамадскіх арганізацый, каб ушанаваць памяць тых, хто не вярнуўся са страшнай вайны.
Гэта дзякуючы нашым бацькам і дзедам над намі мірнае неба, а побач — шчаслівыя ўсмешкі дзяцей. Яны не ведаюць, што такое вайна. Яны растуць у вольнай незалежнай краіне.
Святлана МІКАЛАЕВА.
На здымках: кветкі да помніка воінам-вызваліцелям; 21 ліпеня ў Жабінцы праводзіліся культурныя мерапрыемствы для дзяцей і моладзі.
Фота Ірыны ЖУК і Анатоля Бензерука.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.