Дзе размяшчаць рэкламу?

Дзе размяшчаць рэкламу?

І на ўласныя вочы бачыш, і ў прэсе чытаеш, наколькі прыгожы наш горад. Ды вось, што мяне турбуе: апошнім часам нейкая “мода” з’явілася расклейваць паўсюль у Жабінцы рэкламныя аб’явы ды ўлёткі. Ідзеш па вуліцы, а навокал — на слупах, агароджах, будынках — бялеюць лісткі, прымацаваныя “насмерць”: то валасы купляюць, то кватэру здымаюць, то гадзіннікі мяняюць… Хіба ж гэта робіць горад прыгажэйшым?! Рытарычнае пытанне. Хочацца праз газету запытацца: ці нясуць адказнасць тыя, хто гэтак неахайна распаўсюджвае сваю рэкламу, ці не парушаюць яны законы, а, калі парушаюць, якія могуць быць прынятыя да іх меры?
Ігар, жыхар г.Жабінка.
Папрасілі пракаментаваць зварот чытача інспектара аддзялення правапарадку і прафілактыкі РАУС, маёра міліцыі В.В.Раецкую, якая адказала наступнае:
— Чытач, безумоўна, мае рацыю: тыя, хто гэтак “упрыгожвае” наш горад сваёй рэкламай — парушальнікі, і кожнага раней ці пазней чакае пакаранне. Заканадаўства краіны ў дачыненні да іх строгае. Літаральна днямі (10 ліпеня г.г.) уступілі ў сілу змены і дапаўненні да Закона Рэспублікі Беларусь “Аб рэкламе”. У артыкуле 13, напрыклад, гаворыцца, што размя-шчэнне сродкаў вонкавай рэкламы арганізацыяй, індывідуальным прадпрымальнікам альбо грамадзянамі дазваляецца толькі пры ўзгадненні з выканаўчымі ўладамі (у нашым выпадку райвыканкамам). Безумоўна, такога дазволу тыя, хто псуе знешні выгляд населеных пунктаў, не атрымлівалі. Для рэкламы ёсць узаконеныя месцы: рэкламныя тумбы, інфармацыйныя стэнды. Іншае не дапускаецца.
Якія меры могуць быць прынятыя да парушальнікаў? Адпаведна Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (арт. 21.14) невыкананне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў можа стаць падставай, каб атрымаць штраф у памеры да 25 базавых велічыняў, а калі парушэнне здзейсніла юрыдычная асоба, пакаранне складае ад 20 да 100 базавых. Згадзіцеся, гэтыя сумы дастаткова значныя, каб той, хто плануе размяшчаць абы-дзе свае рэкламныя ўлёткі ўсур’ёз задумаўся.
Падрыхтаваў Анатоль БЕНЗЯРУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top