Алена Анатольеўна Асадчая нарадзілася 21 лютага 1971 года ў г.Жабінка. Вучылася ў першай гарадской сярэдняй школе. Вышэйшую адукацыю атрымала ў 1994 г. у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А.С.Пушкіна. У 2012 г. закончыла інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БрДУ. Спецыяльнасці ў адукацыі — “геаграфія” і “дзелавое адміністраванне”.
Працоўную дзейнасць пачынала ў 1988 г. лабарантам Хмелеўскай сярэдняй школы. З 1989 г. да 1999 г. была старшай піянерважатай, выхавальнікам групы падоўжанага дня, настаўнікам геаграфіі Камарынскай сярэдняй школы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. З 2000 г. працуе эканамістам, затым галоўным эканамістам у аддзеле статыстыкі Жабінкаўскага раёна Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці. З 1 ліпеня 2013 г. назначана начальнікам аддзела.
Выхоўвае дачку Аляксандру, якая вучыцца ў 11 класе ліцэя г.Жабінка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top