Ідзе работа спорна на рапсавых палетках

Ідзе работа спорна на рапсавых палетках

Сяргей Фёдаравіч Качаноўскі і яго памочнік Уладзімір Сцяпанавіч Яшчук з СВК “Рагазнянскі” такім “дуэтам” працуюць упершыню, а вось з нялёгкай працай камбайнера кожны з іх добра знаёмы. Сяргей Фёдаравіч 17 уборачны сезон у полі, яго напарнік — пяты. На 17 ліпеня іх экіпаж сабраў 139 тон рапсу з 64 гектараў, у грашовым эквіваленце за намалочаныя тоны яны атрымалі зарплату ў 1 мільён 350 тыс. рублёў.
— Убіраць рапс пачалі 13 ліпеня. На палі выводзім камбайны каля 11 гадзін, калі вільготнасць некалькі спадае, — уводзіў у курс справы галоўны аграном СВК “Рагазнянскі” Віктар Мікалаевіч Трафімук. — Цяпер яна недзе 20-22 працэнта. З поля зерне адпраўля-ецца на наш зернесушыльны комплекс, дзе яго дапрацуюць да аптымальных 7 працэнтаў.
Ураджайнасць рапсу сёлета ў “Рагазнян-скім” вышэй чым летась — камбайнеры збіраюць 21,5 цэнтнера з гектара.
Усяго рапсавыя палеткі “падстрыгаюць” у гаспадарцы тры камбайна. Рапс — далікатная культура, да уборкі яе трэба падыходзіць адказна і тэхналагічна. Іначай можна страціць каштоўнае зерне. Пад гэтую культуру ў гаспадарцы адведзена 258 гектараў, з якіх за чатыры дні было абмалочана 169 га і атрымана 363 тоны.
…Надвор’е добрае, і работа ідзе спорна. У чаканні сігналу застылі аўтамабілі: вадзіцелі гатовы ў імгненне вока націснуць на педаль і рушыць да камбайна, каб падставіць кузаў пад рапсавы струмень, які хутка высыпаецца з бункера.
Каб атрымаць у ліпені добры ўраджай рапсу, трэба старанна і своечасова выконваць тэхналагічныя рэкамендацыі:
— З восені апрацоўвалі гербіцыдамі, каб абараніць палеткі ад шкоднікаў, выкарыстоўвалі інсектыцыдныя прэпараты, ад хвароб — фунгіцыды, якія аказваюць хуткае ўздзеянне з працяг-лым эфектам. На асабістым вопыце пераканаліся, што замест сродкаў, якія прыпыняюць растрэскванне рапсавых стручкоў, эфектыўней апрацоўваць хімічнымі рэчывамі, якія паскараюць паспяванне рапсу, — дзяліўся сакрэтамі агратэхнікі галоўны аграном.
— Яшчэ пару дзён і завяршым работу, — з энтузіязмам падмячаюць камбайнеры. — Умовы ў нас добрыя, абед прывозяць з кафэ цукровага завода. Убярэм рапс, якраз падаспеюць яравыя зерневыя. Толькі б не падводзіла надвор’е, а мы, механізатары, сваю справу ведаем.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымках: С.Ф.Качаноўскі і яго памочнік У.С.Яшчук  з СВК “Рагазнянскі”; на ўбоцы рапсу.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top