Новы комплекс — добрыя перспектывы

Новы комплекс — добрыя перспектывы

Новыя высокаэфектыў-ныя зернесушыльныя комплексы, згодна з Рэспубліканскай праграмай будаўніцтва і мадэрнізацыі зерне-ачышчальна-сушыльных комплексаў на 2011-2015 гады, павінны з’явіцца ў кожнай гаспадарцы нашай краіны. Гэта дазволіць не толькі палепшыць якасць сыравіны, але і паменшыць час дапрацоўкі зерня, а разам з тым дапаможа дасягнуць высокіх па-казчыкаў вытворчасці.
Днямі ў ААТ “Жабінкаўскі” ў эксплуатацыю будзе ўведзены сучасны сушыльны комплекс КЗС-30 вытворчасці “Брэстсельмаш”. За адну гадзіну можна будзе цяпер перапрацоўваць 30 тон зерня. Дарэчы, падобныя аб’екты — не дзіва для нашага раёна. Першы з’явіўся ў ААТ “Ракітніца”. Ён і даў пачатак мадэрнізацыі сушыльнай гаспадаркі на Жабінкаў-шчыне.
— Раней нам прыходзілася дапрацоўваць сваё зерне на прадпрыемствах ААТ “Брэстхлебапрадукт” і ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. Гэта вельмі затратна для гаспадаркі. Сёння зерне, а сабраць мы плануем не менш 8 тысяч тон, будзем сушыць сваімі сіламі і прадаваць яго ўжо з добрымі параметрамі, — дзяліўся дырэктар ААТ “Жабінкаўскі” Аляксандр Серафімавіч Тарасевіч. — У мінулым годзе дапрацоўвалі практычна ўсё збожжа. Захоўвацца яно можа толькі пры вільготнасці 14-16 працэнтаў, калі болей — патрэбна сушка. Якой будзе сітуацыя сёлета, час пакажа, у многім усё залежыць ад надвор’я.    
Мантажныя работы зерне-сушыльнага КЗС-30 спецыялісты Жабінкаўскай сельгастэхнікі пачалі яшчэ на пачатку вясны. Зараз падведзены ўсе неабходныя камунікацыі, ДРБУ-103 займаецца добраўпарад-каваннем тэрыторыі. Усяго на мантажныя і пусканаладачныя работы сельгаспрадпрыемства затраціла 700 мільёнаў рублёў крэдытных сродкаў.
— Увогуле, зерне-ачышчальнасушыльны комплекс КЗС-30 прызначаны для ачысткі збожжа ад лёгкіх забруджванняў, сушкі вільготнай сыравіны да неабходных якасных кандыцый і адгрузкі яе на транспарт. Увесь ком-плекс работ па прыёмцы, сушцы, ачыстцы і адгрузцы збожжа цалкам механізаваны, — адзначаў дырэктар ААТ “Жабін-каўскі”. — Упраўленне комплексам здзяйсняецца з дапамогай цэнтральнага камп’ютара. Каб забяспечваць бесперабойную дзейнасць яго ў змене дастаткова 2 чалавека.
Дарэчы, абсталяванне комплексу, як падлічылі ў бухгалтэрыі гаспадаркі, абышлося амаль у 4,5 мільярды рублёў. Яго ўзялі ў лізінг на 7 гадоў. Хутка ва ўсім сваім узбраенні магутны зернесушыльны комплекс КЗС-30 сустрэне першы свой ураджай.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top