Галоўны арыенцір — бюджэтныя паступленні

Галоўны арыенцір — бюджэтныя паступленні

Падатковыя органы — неад’емная частка сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны, развіваецца і змяняецца яна разам з прыярытэтамі дзяржавы. Ад вынікаў працы падатковай інспекцыі залежыць папаўняльнасць бюджэтаў усіх узроўняў. Дасягаецца гэта штодзённай руплівай працай супрацоўнікаў падатковай структуры.
Гэтая сфера дзейнасці патрабуе ад кожнага глыбокіх навыкаў і аналітычнага мыслення, адказнасці і прынцыповасці, увагі і скрупулёзнасці, настойлівасці і добрасумленнасці. А галоўнае, трэба быць неабыякавым да сваёй справы. Усе гэтыя якасці спалучаюць у сабе галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання фізічных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў Ларыса Аляксандраўна Макарэвіч, якая сёлета ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь “Лепшы работнік падатковых органаў”, намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў Людміла Уладзіміраўна Харунжая, якой аб’яўлена Падзяка нашага міністра, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў Вольга Генадзьеўна Юрасік, якую ўшанавалі Ганаровай граматай інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці.
Галоўны арыенцір нашай работы — наладжванне прафесійных і граматных узаемаадносін з плацельшчыкамі. З аднаго боку супрацоўнікі інспекцыі сталі болей патрабавальныя, а з іншага імкнуцца да таго, каб кожны грамадзян усвядоміў, што плаціць падаткі патрэбна добраахвотна, свядома і ў поўным аб’ёме.
Калі казаць пра нашу дзейнасць у лічбах, то за першае паўгоддзе ў кансалідаваны бюджэт раёна паступіла (-7,2) мільярда рублёў, у рэспубліканскі — (-66,2) мільярда, за кошт звароту з бюджэту падатку на дабаўленую вартасць, у мясцовы — 58,9 мільярда.
Трэба разумець, што ад плацяжоў у бюджэт залежыць дабрабыт дзяцей і пенсіянераў, якасць адукацыі і медыцыны, а таксама навука і навакольнае асяроддзе, ахова і правапарадак, і, як вынік, поспех краіны.
У фарміраванні даходаў прынялі ўдзел 422 арганізацыі, 468 індывідуальных прадпрымальнікаў і 13,6 тысяч фізічных асобаў. Значны ўклад унеслі калектывы цукровага і камбікормавага заводаў, ПМК-19, індывідуальныя прадпрымальнікі і малы бізнес. Напрыклад, падатковыя паступленні ад апошняга складаюць 4,4 млрд. руб.
Нельга не адзначыць, што ўзровень падатковай культуры значна ўзрос. У добраахвотным парадку паступае каля 98 працэнтаў плацяжоў. За бездакорнае выкананне падатковых абавязкаў па выніках работы ў 2012 годзе двум плацельшчыкам — ТАА “Слаўаўтаплюс” і індывідуальнаму прадпрымальніку Аляксандру Уладзіміравічу Леванюку накіраваны Пісьмы падзякі інспекцыі МПЗ у Брэсцкай вобласці.
Сёння падатковая служба ўсё болей “уходзіць” у інтэрнэт, з’яўляюцца новыя паслугі і магчымасці. Актыўна развіваецца электроннае дэклараванне. Аднак пакуль не ўсе разумеюць, якія перавагі дае сістэма справаздачнасці праз інтэрнэт, што гэта выгадна, зручна, эфектыўна і даступна. Мы праводзім інфармацыйна-растлумачальную работу: семінары для падаткаплацельшчыкаў, адказваем на пытанні, якія паступаюць на “гарачую лінію”, афармляем стэнды з узорамі запаўнення падатковых дэкларацый і іншых дакументаў. Словам, заўсёды ідзем насустрач людзям. Вельмі важна, каб у грамадстве павялічваўся давер да падатковых органаў. Гэтаму садзейнічаюць удасканаленне і спрашчэнне падатковага заканадаўства, справядлівая падатковая сістэма і даверныя адносіны да плацельшчыкаў.
Напярэдадні прафесійнага свята хачу выказаць нашым плацельшчыкам падзяку за добрасумленнасць і адказнасць, разуменне і імкненне да партнёрскіх адносін, а калегам пажадаць перш за ўсё, здароўя. Аптымізму і цярплівасці вам у рабоце, сямейнага шчасця, падтрымкі сяброў, калег і плацельшчыкаў.
Любоў ЯРМАШУК, начальнік інспекцыі Міністэрства падаткаў
 і збораў у Жабінкаўскім раёне.
На здымку: супрацоўнікі інспекцыі МПЗ Л.У.Харунжая, В.Г.Юрасік  і Л.А.Макарэвіч.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top