“… І газіфікаваць буйныя вёскі”

“… І газіфікаваць буйныя вёскі”

На “прамую лінію” старшыні райвыканкама М.В.Токару была магчымасць патэлефанаваць 26 чэрвеня. 7 чалавек звярнуліся да кіраўніка раёна са сваімі просьбамі і пытаннямі.
А.І.Хоміча цікавіла, калі будзе зроблена дарога ў квартале новай забудовы па вуліцы Саўгасная ў аграгарадку Ракітніца. М.В.Токар патлумачыў, што ўладкаванне дарожнага пакрыцця ўключана ў план будаўніцтва аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры на 2014 год. Канчаткова ўсё вырашыцца, калі будуць выдзелены на гэта фінансавыя сродкі.
Старшыня ЖСБК-24 В.Б.Сцяпурка звярнулася з пытаннем крэдытавання кааператыва, якое М.В.Токар прапанаваў разгледзець на рабочай нарадзе з удзелам службаў райвыканкама і ЦБП №109 г.Жабінка філіяла №100 БАУ ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк”.
Наступны тэлефонны званок быў з В.Якаўчыцаў ад А.В.Жука. Ён запытаўся, ці будзе ў Якаўчыцах будавацца станцыя абезжалезвання. Дадзены адказ, што сёлета ў бюджэце на гэта  сродкі не закладваліся. А яшчэ А.В.Жук хацеў пачуць меркаванне кіраўніка раёна аб аб’яднанні дзвюх гаспадарак — ААТ “Жабінкаўскі” і СВК “Якаўчыцы”. На карысць гэта людзям, ці не? М.В.Токар запэўніў, што такая рэарганізацыя і планавалася дзеля эканамічнага развіцця ўзбуйненага сельгаспрадпрыемства, а значыць і дабрабыту вяскоўцаў.
В.В.Кузьмін папрасіў расказаць аб перспектывах газіфікацыі аграгарадка Якаўчыцы. “Складанае пытанне вы задалі, — адказаў Мікалай Васільевіч. — Плануецца пусціць газ у наступным годзе. Аднак даць гарантыю не магу. Рэсурсы вельмі абмежаваныя. Калі я прыйшоў працаваць на Жабінкаўшчыну, паабяцаў ініцыіраваць газіфікацыю вёсак. Многае ўдалося. Цяпер мая мэта — падвесці газ ва ўсе буйныя населеныя пункты паўночнай часткі раёна. Ёсць ён у Хмелеве, Алізаравым Ставе, Сях-новічах. Ху-тка будзе ў Маціевічах. Распрацоўваецца праект на Сцяпанкі, Сакалова, далей яго шлях да вас, у Вялікія і Малыя Якаўчыцы, за-тым — у Крыўляны, Вежкі, Агароднікі. У вёсках патрэбен газ і добрыя дарогі, і тады будзе ў іх будучыня. Над гэтым, у прыватнасці, і працуе раённая ўлада”.
Індывідуальны прад-прымальнік, вадзіцель таксі Дубовік паскардзіўся старшыні райвыканкама, што “нелегалы “задушылі” мясцовых перавозчыкаў і прасіў дапамагчы навесці парадак у гэтай сферы.
Пра незаконную ўрэзку ў газаправод паведаміла стараста вёскі Замошаны Н.П.Супрунюк. З яе праблемай даручана разабрацца ўпраўленню капітальнага будаўніцтва.
“Летась, дзякуючы вашай дапамозе, была прагрэйдавана дарога ад Мацясоў на Песценькі, што ў Кобрынскім раёне. Цяпер яна зноў разбітая”, — звярнуўся да старшыні райвыканкама С.А.Цывілька, які на “прамую лінію” некалі званіў, каб вырашыць праблему. Яму растлумачана, што гэтая дарога ўнутрыгаспадарчага карыстання і не абслугоўваецца ДРБУ-103, а таму грашовыя сродкі на яе рамонт не прадугледжваюцца. Тым не менш, даручана ДРБУ-103 і СВК “Вазнясенскі” пусціць грэйдар і параўняць яе.
Святлана ВІШНЕЎСКАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top