Стартавала жніво ў “Жабінкаўскім”

Стартавала жніво ў “Жабінкаўскім”

У той час, калі на праспекце Пераможцаў у сталіцы дэманстравалася магутная сельскагаспадарчая тэх-ніка беларускіх вытворцаў, стартавала кампанія ўборкі зерневых і зернебабовых на Жабінкаўшчыне. Першымі на палеткі выйшлі камбайны СВК “Шпіталі”. Следам за імі, 4 ліпеня, азімы ячмень пачалі ўбіраць на першым вытворчым участку ААТ “Жабінкаўскі”. Пад гэтую культуру адведзена 187 гектараў палёў гаспадаркі, а гэта больш 10 працэнтаў ад агульнай плошчы пад зерневыя і зернебабовыя.
— Азімы ячмень — культура ранняя. Таму ўборка яе яшчэ і праверка тэхнікі да масавай уборкі, — адзначала ў размове галоўны аграном гаспадаркі Ганна Іванаўна Плытнік.
Жніво ў “Жабінкаўскім” пачалася без збояў. Уся тэхніка, а гэта 10 зернеўборачных камбайнаў, была гатовая прыступіць да “гарачай” працы. На поле за Абрамавічамі адразу пусцілі 4 камбайны, праз некалькі гадзін да іх павінен быў далучыцца яшчэ адзін. Кіравалі тэхнікай вопытныя механізатары Вячаслаў Пясецкі, Сяргей Свіціч, Сяргей Главацкі і Андрэй Валасюк са сваімі памочнікамі. Палоска за палоскай  камбайны “Палессе GS12” ачышчалі поле, каб потым на іх пасеяць травы аднагадовай групы.
— Нягледзячы, што для зерневых гэты год не назавеш лёгкім — вясна была цяжкай для азімых, зіма зацягнулася, некаторыя палі падтапіла, ураджай чакаем лепшы, чым у мінулым годзе, дзялілася галоўны аграном гаспадаркі. — Тут, на першым вытворчым участку, глебы сугліністыя ў адрозненні ад якаўчыцкага, дзе азімы ячмень яшчэ “падыходзіць”.
Убраць ячмень плануецца ў “Жабінкаўскім” за 3-4 дні. Вытворчыя магчымасці камбайнаў дазваляюць праходзіць плошчу ў 35 гектараў кожнаму. Калі прэс-падборшчыкі закончаць уборку траў другога ўкосу (засталося 47 гектараў) пачнецца нарыхтоўка ячменнай саломы ў рулоны. Затым дойдзе чарга да рапсу, які зараз даспявае пад гарачымі сонечнымі промнямі.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку:
 камбайнеры (злева направа) Сяргей Главацкі, Руслан Лукашык, Вячаслаў Пясецкі, Андрэй Валасюк, Сяргей Свіціч, Андрэй Старун і Міхаіл Луцык.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top