Калі мары здяйсняюцца

Калі мары здяйсняюцца

З першага верасня 2009 года для Ганны Пятроўны Дворак пачаўся новы этап жыцця. Новы, таму што выпуснікніца Віцебскай дзяржаўнай ордэна “Знак Пашаны” акадэміі ветырэнарнай медыцыны пачала сваю працоўную біяграфію. Па размеркаванні ў СВК “Якаўчыцы” малады спецыяліст прыехала галоўным ветўрачом.
— Мяне цёпла сустрэлі ў гаспадарцы, адразу ж прадаставілі домік, — кажа Ганна Пятроўна. — Крыху баялася, што, можа, не ўсё адразу будзе атрымлівацца. Аднак, знайшла “агульную” мову са старшынёй, пастаянна адчуваю падтымку шчодрага на слушныя парады загадчыка Якаўчыцкай участковай ветлячэбніцы Сяргея Іванавіча Маісеенка. Цікава працаваць з такімі маладымі спецыялістамі — фельчарам Таццянай Казловай і ветурачом-гінеколагам Аляксеем Шчэрбіным.
Наогуле, дзяўчына хутка ўвайшла ў курс спраў. Ні кроплькі не шкадуе, што трапіла на Жабінкаўшчыну (бацькі і сябры засталіся на Віцебшчыне, часам сумуе аб іх). Радуецца, што звязала сваё жыццё з лячэннем жывёл. Гэтая прафесія — дзіцячая мара.
Тут, у “Якаўчыцах”, няхай яшчэ не ўсе веды, атрыманыя ў акадэміі, паспелапрымяніць на практыцы, аднак стараннасць, прынцыповасць дзяўчыны, жаднне ўнікаць ва ўсе дробязі калегі ўжо паспелі заўважыць і ацаніць. Малады ветурач прарабіла менш паўгода, і пра яе старанную працу добрым словам адгукаюцца не толькі калегі але і кіраўніцтва раёна.
Паболей бы такіх маладых спецыялістаў! І, галоўнае, каб яны пасля адведзеных двух гадоў заставаліся ў раёне.
С.КІСЛАЯ.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top