У лагеры «Сілач» было здорава

У лагеры «Сілач» было здорава

Сёлета ўпершыню я адпачываў у кругласутачным аздараўленчым лагеры СШ №1 г.Жабінка. Прызнаюся чэсна, ішоў без асаблівага жадання. Пазней зразумеў, што памыляўся: жыццё ў летніку “Сілач” было сапраўды цікавым.
Першым дырэктарам яго была Зоя Мікалаеўна Пасюк, адлік добрых спраў пачаўся ў 2008 годзе. Сёлета Зоя Мікалаеўна працавала выхавальніцай, у якой, нягледзячы на ўзрост, з’явіўся юны запал, бадзёрасць, вясёлы настрой. За навучальны год нашы настаўнікі таксама прытаміліся, таму разам з намі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, праводзілі забаўляльныя мерапрыемствы. Мацярынскую клапатлівасць, разуменне, спагадлівасць, гумар і любоў да нас, такіх розных, уменне прабачаць нашы не заўсёды добрыя паводзіны мы адчувалі на працягу дзвюх зменаў. Чаму дзвюх?
Змена — гэта дзевяць дзён адпачынку, а таму з-за недахопу жадаючых можна было прадоўжыць свой адпачынак. 54 чалавекі аздаравіліся і цудоўна адпачылі ў кругласутачным летніку “Сілач”. Дапамагалі нам у гэтым выхавальніцы Г.І.Жэдзік, А.Г.Пра-капчук, І.У.Задора, І.У.Макарук, К.М.Чар-нагузава, В.П.Кісляк, І.Л.Раманюк, І.В.Созінава і Г.А.Яхалкоўская.
З першага дня ў лагеры панавала сяброўства. Летнік наш лічыўся спартыўным, таму кожны дзень займаліся фізкультурай, спортам. Настаўнікі Ю.Ю.Сянішын і А.П.Дарафяйчук нікому не давалі расслабіцца. Незабыўныя ўражанні засталіся ва ўсіх пасля турыстычнай эстафеты, якую Юрый Юліянавіч правёў у гарадскім парку. У лагер пасля яе мы вярталіся ледзь жывыя, але вясёлыя. Ад эстафеты атрымалі вялікае задавальненне.
У першай змене старшым выхавальнікам працавала Алена Уладзіміраўна Філіманюк. Штодзень яна і іншыя арганізоўвалі для нас свята: конкурсы, гульні, плаванне ў “Бадзёрасці”… Куды мы толькі ні ездзілі! У раённы гісторыка-краязнаўчы музей у Малыя Сяхновічы, Дом творчасці вёскі Залуззе, Пятровіцкае лясніцтва, наведалі школьныя музеі ў Старым Сяле і Ракітніцы. Нягледзячы, што мы з адной школы, ведаем адзін другога, я набыў многа новых сяброў. Штодзень панавала ў “Сілачы” шчырая атмасфера і моцны дух калектывізму.
Традыцыі першай змены прадоўжылі старшы выхавальнік Л.А.Ціцік і інструктар фізкультуры і плавання А.П.Дарафяйчук. З мерапрыемстваў гэтай змены найбольшае ўражанне ад малых алімпійскіх гульняў, пад час якіх адчулі дух алімпіяды. На свяце прысутнічаў Зеўс са сваімі падначаленымі, лепшыя спартсмены лагера ўнеслі алімпійскі сцяг. Аляксандр Пятровіч расказаў гісторыю гэтага спартыўнага руху. Пасля святочнага адкрыцця пачаліся спаборніцтвы ў бегу на 30 метраў, скачках у даўжыню з месца і на скакалцы.
За актыўны ўдзел у мерапрыемствах штодзень нам уручалі “гіркі”, своеасаблівыя бонусы. У канцы змены Ларыса Аляксееўна Ціцік падвяла вынікі спаборніцтва. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі жыцця ў летніку былі названы Аляксандр Пінчук, Ганна Цаль, Дзмітрый Казей. Ім былі ўручаны заахвочвальныя прызы.
Усе хлопчыкі і дзяўчынкі, без выключэння, знаходзілі ў лагеры заняткі для душы яшчэ й таму, што працавалі розныя гурткі. У першай палове дня мы маглі наведваць гурток “Юны мастак”, які вяла І.А.Бялавенцава, “Камп’ютарныя гульні” — Н.У.Грэтчанка. У другой палове дня працавала “Творчая майстэрня” пад кіраўніцтвам С.С.Кібінь. З гурткоўцамі “Чытайкі” В.Б.Клецка рыхтавала для нас розныя літаратурныя віктарыны і кожны раз пераконвала, што трэба больш чытаць кнігі.
Вялікі дзякуй хочацца сказаць не толькі нашым выхавальнікам, але й паварам, тэхнічным работнікам, медыцынскай сястры Н.М.Адзінец. Усе мы паказалі на што здольныя і навучыліся жыць у калектыве, з камандным духам заўсёды ісці толькі наперад! Дзякуй лагеру “Сілач”, што ён кожнае лета працуе ў першай гарадской школе.
Міхаіл ПАНФІЛА, вучань СШ №1 г.Жабінка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top