Як зарэгістраваць мапед і атрымаць на яго правы?

Як зарэгістраваць мапед і атрымаць на яго правы?

Для рэгістрацыі мапеда пакупніку неабходна падаць у МРЭА ДАІ наступныя дакументы: грузавую мытную дэкларацыю, якая ўтрымлівае звесткі аб рэгіструемым мапедзе, ці копію, якая заверана подпісам і пячаткаю першага імпарцёра; адабрэнне тыпу транспартнага сродку (АТТС), якое выраблена на белай паперы і заверана подпісам упаўнаважанай кіруючай асобы і пячаткаю заяўніка прадукцыі (афіцыйнага прадстаўніка на тэрыторыі Беларусі), ці зробленае на спецыяльным бланку, што мае пэўную ступень абароны, і заверанае подпісам упаўнаважанай кіруючай асобы і пячаткаю органа па сертыфікацыі, што выдаў АТТС; дакументы, якія пацвярджаюць законнасць набыцця мапеда кожным суб’ектам гандлю (акты прыёму-перадачы, дагаворы куплі-продажу, пастаўкі, камісіі), якія ўтрымліваюць ідэнтыфікацыйны нумар рэгіструемага мапеда; рахунак-даведку ўстаноўленага ўзору, выдадзеную суб’ектам гандлю апошняму спажыўцу — фізічнай асобе. Пры рэгістрацыі мапеда для агляду ў МРЭА прадставіць павінен яго сам уладальнік ці давераная асоба. Дапускаецца рэгістрацыя мапеда на аснове актаў агляду, якія складзены падраздзяленнямі ДАІ па месцы знаходжання гэтага транспарту.
З 2011 года з’явіліся новыя катэгорыі “АМ” і “А1”. Вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “АМ” дае права на кіраванне мапедам, “А1” — матацыклам з аб’ёмам рухавіка не больш як 125 куб. см і магутнасцю не больш 11 кілават. Для атрымання правоў катэгорыі “АМ” і падкатэгорый “А1” неабходна дасягнуць 16-гадовага ўзросту, прайсці абавязковы медыцынскі агляд і здаць тэарэтычны экзамен (для катэгорыі “АМ”), тэарэтычны і практычны экзамены (для катэгорыі “А1”).
У час практычнага экзамену неабходна прадэманстраваць наступныя манеўры: рух па прамой з пераключэннем перадач з ніжэйшых на вышэйшыя і наадварот; кіраванне матацыклам на мінімальнай хуткасці не апускаючы ног з падножкі (“каляіністая дошка”); выкананне паваротаў і разваротаў малога радыусу (габарытнае кола, змейка, васьмёрка).
Экзамен лічыцца не здадзеным, калі кандыдат у кіроўцы не выканаў элемент “каляіністая дошка” або “васьмёрка”, ці заглушыў рухавік пры крананні з месца, ці пры спыненні не змог выключыць перадачу, калі працаваў рухавік.
Калі вы хочаце кіраваць больш магутным матацыклам (з аб’ёмам рухавіка больш як 125 куб. см) і атрымаць катэгорыю “А”, неабходна дасягнуць 18-ці гадоў, прайсці медыцынскі агляд і здаць тэарэтычныя і практычныя экзамены. У адпаведнасці з новымі правіламі колькасць спроб здачы на катэгорыі “АМ”, “А1” і “А” цяпер неабмежаваная. Пры наяўнасці любога вадзіцельскага пасведчання катэгорыя “АМ” адкрываецца аўтаматычна, а катэгорыі “А1” і “А” — пасля здачы ваджэння. Пры гэтым папярэдняе навучанне ў аўташколе не абавязковае, экзамены можна здаць пасля самастойнай падрыхтоўкі.
Раман КРУПКО,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top