Бяспека жыцця і здароўе работніка

Бяспека жыцця і здароўе работніка

Менавіта гэтай тэме было прысвечана сумеснае пасяджэнне сесіі раённага Савета дэпутатаў і Дня аховы працы ў раёне, якое прайшло 19 чэрвеня.
Пачалося мерапрыемства з выезду на аб’екты КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”, ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” і СВК “Хмелева”. Мэта паездкі — паглядзець, як клапоцяцца ў гэтых калектывах аб стварэнні такіх умоў працы, пры якіх верагоднасць атрымання работнікам траўмы ці прафесійнага захворвання зводзіцца да нуля. Пажарная бяспека ў арганізацыях, надзейныя ўмовы пры выкананні вытворчых працэсаў, інфармацыйнае забеспячэнне работнікаў у пытаннях аховы працы, у тым ліку праз кабінет аховы працы, і іншыя моманты, на якія была звернута ўвага дэпутатаў, кіраўнікоў, спецыялістаў. Асобная гаворка — гэта навядзенне парадку на тэрыторыях усіх трох прадпрыемстваў, дзе сапраўды зроблена шмат у добраўпарадкаванні, стварэнні належных бытавых умоў для працуючых.
Затым пасяджэнне пра-доўжылася ў актавай зале райвыканкама. Як наладжана работа прадпрыемстваў раёна ў стварэнні бяспечных умоў працы далажыў намеснік старшыні райвыканкама А.П.Грыгарчук.
У спрэчках выступілі дзяржаўны галоўны санітарны ўрач ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ” Н.П.Шосцік, намеснік начальніка райаддзела надзвычайных сітуацый А.В.Харламенкоў, намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду І.Г.Калішук, галоўны інспектар працы абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь С.В.Раманюк. Падагульнілі размову старшыні райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў М.В.Токар і С.В.Мартысюк.
Падрабязней аб мерапрыемстве чытайце ў наступным нумары “Сельскай праўды”.
На здымку: ля выставы СТАА «Стэцкевіч — спецадзенне» у ЖКГ.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top