Засталіся незабыўныя ўражанні

Засталіся незабыўныя ўражанні

Ах лета, лета… Здаецца не было ўрокаў, шумных пераменак, складаных заданняў… Лета — гэта як маленькае жыццё, поўнае яркіх фарбаў і незабыўных уражанняў.
Сёлета аздараўленчая кампанія праходзіць у рамках рэспубліканскай тэматычнай акцыі “Разумныя канікулы: адпачывай, загартоўвайся, развівайся”. Лета паставіла перад намі, педагогамі і арганізатарамі адпачынку і аздараўлення дзяцей, нялёгкія задачы: прымяніць прынцыпова новыя формы ў працы і напоўніць новым зместам ужо традыцыйныя.
Сёлета, як і ў мінулыя гады, на базе раённага цэнтра творчасці для хлопчыкаў і дзяўчынак нашага горада працаваў лагер “Калейдаскоп”. 30 юных гараджан весела бавілі тут свой вольны час. Многія з іх наведвалі летнік не ўпершыню. Розныя конкурсы, гульнёвыя праграмы, спартыўныя эстафеты праводзіліся для дзяцей. Яны садзейнічалі развіццю пазнання, фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця, культуры міжасобавых зносін, пра-яўленню ініцыятывы і творчай актыўнасці. Кожны дзень у лагеры меў сваю тэматыку, зыходзячы з якой арганізоў-валіся мерапрыемствы і кіпела жыццё. Запомніўся ўсім Дзень вады, прымеркаваны да Сусветнага дня акіянаў і аб’яўленага ў Беларусі Года беражлівасці. У рамках дзён здароўя цікава былі праведзены незвычайныя спартыўныя эстафеты “Малыя Алімпійскія гульні”, “Водна-сухапутныя спаборніцтвы”, “Казачныя забегі”, гульнёвыя праграмы “Падарожжа ў горад Нехварайск”, “Кругасветнае плаванне”. Развіваць творчыя здольнасці, папаўняць веды садзейнічалі пазнаваўчыя мерапрыемствы “Інтэлектуальная мазаіка”, “Па старонках любімых кніг”, “Дзеля жыцця на Зямлі я магу…”. Палёт фантазіі і творчасці праяўлялі хлопчыкі і дзяўчынкі ў конкурсах “Зорны небасхіл”, “Ліся, песня!”, актыўна рыхтаваліся да фінальнага конкурсу змены “Папялушка-2013”. Навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі новым нетрадыцыйным тэхнікам у аб’яднаннях па інтарэсах “Жывапіс і графіка”, “Папяровая пластыка”.
Шэраг мерапрыемстваў праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я — грамадзянін Беларусі”: экскурсіі ў музеі гісторыка-краязнаўчы Ракітніцкай адзінаццацігодкі і  Міхаіла Чарнака Старасельскай базавай школы археалагічны “Бярэсце”, у Пятровіцкае лясніцтва і Брэсцкую крэпасць-герой, іншыя.
Педагогі цэнтра творчасці ўпэўненыя, што кожны ў летніку “Калейдаскоп” змог праявіць талент, цікава і весела правёў першыя тыдні канікулаў. Пацвярджэнне гэтаму — вясёлыя ўсмешкі і шчырыя выказванні выхаванцаў лагера. У прыватнасці, Марыя Пятручык зазначыла, што ў летніку было клёва. Тут мы знайшлі многа новых сяброў, для нас арганізоўваліся цікавыя гульні і забавы. Штодзень траплялі у атмасферу весялосці, радасці, знаходзілі сабе занятак па душы; Дзяніс Дзярдзюк паведаміў, што наведваў лагер з задавальненнем. З першых дзён сумаваць не даводзілася, разнастайныя мерапрыемствы захапілі яго поўнасцю, праводзіліся конкурсы, спаборніцтвы, працавалі гурткі, сустрэў многа новых сяброў; Ілья Грэтчанка сказаў, што летнік невыпадкова насіў назву “Калейдаскоп”. Усе падзеі тут былі яркія, запамінальныя, феерычныя. Дый выхавальнікі нашы творчыя, вясёлыя, умелі захапіць нас справаю. Здорава было ў “Калейдаскопе”; Аня Ануфрыюк дадала, што менавіта ў гэтым лагеры адпачывала ўжо не першы год. І заўсёды з сябрамі хораша праводзіла час, весялілася, даведалася шмат новага і цікавага. А якія тут захапляльныя конкурсы і спаборніцтвы! Кожны можа сябе паказаць, навучыць іншых, узбагаціцца новымі ведамі.
Змена закончылася. Педагогі і выхаванцы “Калейдаскопа” ўпэўненыя, што незабыўныя ўражанні будуць саграваць іх да наступнага лета.
Алена ФІЛІПОВІЧ, старшы выхавальнік аздараўленчага лагера “Калейдаскоп” раённага цэнтра творчасці.
На здымку: хлопчыкі і дзяўчынкі з летніка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top