Абараняць Радзіму — абавязак мужчыны

Абараняць Радзіму — абавязак мужчыны

Ва ўсе часы ахова інтарэсаў дзяржавы, забеспячэнне бяспекі грамадзян — святы і ганаровы абавязак кожнага мужчыны. Аднак у вобласці па-ранейшаму ёсць факты ўхілення прызыўнікоў ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу. Аналіз судовай практыкі паказвае, што ў 2013 годзе да крымінальнай адказнасці за гэта прыцягнуты больш чым 40 маладых людзей з Брэста і Брэсцкай вобласці. Ім былі назначаны розныя віды пакарання, у тым ліку абмежаванне волі і арышт.
Неабходна ведаць, што нез’яўленне без уважлівых прычын на мерапрыемствы прызыву на ваенную службу па позве (накіраванні) ваеннага камісарыята альбо ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам нашай краіны, калі гэтая няяўка не перашкодзіла прыняццю і (альбо) рэалізацыі рашэння прызыўной камісіі аб выкананні грамадзянінам воінскага абавязку, утварае састаў адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 25.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Гэта караецца штрафам у памеры да 5 базавых велічыняў.
Адзначу, што адной з прычын падобных правапарушэнняў з’яўляецца як няведанне патрабаванняў заканадаўства, так і наў-мыснае ўхіленне ад мера-прыемстваў прызыву. Уважлівымі прычынамі няяўкі грамадзяніна на прызыў ва ўстаноўлены тэрмін прызнаюцца калецтва (раненне, траўма, кантузія) альбо захворванне, звязанае са стратай працаздольнасці; цяжкі стан здароўя бацькі, маці, айчыма, мачахі, жонкі, сына, дачкі, родных брата альбо сястры, дзеда, бабкі, апекуна, альбо ўдзел у пахаванні ўказаных асобаў; перашкода, якая ўзнікла ў выніку дзеянняў неадольнай сілы ці іншыя абставіны, якія не залежаць ад волі прызыўніка; іншыя прычыны, прызнаныя ўважлівымі камісіяй у прыпісцы (ваенным камісарам) альбо судом, калі адсутнасць маладога чалавека абумоўлена рэалізацыяй яго канстытуцыйных, грамадзянскіх правоў (афармленне спадчыны і г.д.). Пры гэтым прычыны няяўкі павінны быць пацверджаны дакументамі адпаведных органаў.
Хачу засцерагчы тых прызыўнікоў, якія, каб ухіліцца ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу, наўмысна наносяць сабе цялесныя пашкоджанні, альбо стымулююць хваробу, робяць падробку дакументаў, ідуць на іншы падман. За гэта прадугледжана адказнасць паводле часткі 2 арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая цягне больш строгае пакаранне, чым проста ўхіленне ад ваеннай службы, — абмежаванне свабоды на тэрмін да 5 гадоў альбо на столькі ж яе пазбаўленне.
Звяртаю ўвагу ўсіх будучых прызыўнікоў на тое,  што абарона Айчыны — святы абавязак усіх яе грамадзян, а ваенная служба прыярытэтней за  іншыя віды дзяржаўнай службы і дзейнасці. Невыкананне альбо неналежнае выкананне гэтых патрабаванняў у абавязковым парадку вядзе да адказнасці як грамадзян, так і мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы і службовых асобаў.
Юрый ЛІТВІНЕНКА, старшы памочнік Брэсцкага міжгарнізоннага ваеннага пракурора, лейтэнант юстыцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top