Збіраць чарніцы толькі рукамі

Збіраць чарніцы толькі рукамі

Многія ідуць у лес, каб назбіраць дарункаў прыроды для дадатковага заробку. Згодна з правіламі нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў, збор ягад і грыбоў павінен ажыццяўляцца спосабамі, якія не наносяць шкоды ягаднікам і грыбніцам. На жаль, некаторыя збіраюць чарніцы забароненымі метадамі — рознымі механічнымі прыстасаваннямі тыпу ручных камбайнаў. Гэта наносіць шкоду ягаднікам і зніжае ўраджайнасць у наступныя гады. Многія заўважаюць, што іншым летам, калі прыходзіш на тое месца, дзе ягады збіраў камбайнам, іх мала ці наогул няма.
Брэсцкая абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету даводзіць да ведама, што за парушэнне правілаў збору другасных лясных рэсурсаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — штраф да 20 базавых велічыняў.
Аляксандр ДАМАШЭВІЧ, дзяржінспектар абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.


Поделиться ссылкой:

Popularity: 79%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top