Сом пад забаронай

Сом пад забаронай

Брэсцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства з 31 мая па 1 ліпеня забаронена лавіць сома звычайнага. Калі вы зловіце такую рыбіну ў перыяд забароны, то паводле ч.1 арт. 15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях вас аштрафуюць на суму ад 10 да 50 базавых велічыняў.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі такса для вызначэння памеру кампенсацыі ўрону, які нанесены навакольнаму асяроддзю фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў выніку незаконнага ззымання ці знішчэння сома (у памеры 1 базавай велічыні) у перыяд забароны на яго лоўлю вылічваецца ў трайным памеры і складае 3 базавыя велічыні.
Яўген ТУЖЫК, дзяржінспектар Брэсцкай міжраённай інспекцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top