Клапаціцеся пра «братоў нашых меншых»

Клапаціцеся пра «братоў нашых меншых»

Нярэдка ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі звяртаюцца жабінкаўцы з пытаннямі наконт правільнага ўтрымання хатняй жывёлы. Высвятляецца пры размове, мала хто ведае, што рабіць у розных жыццёвых сітуацыях, звязаных з гэтай праблемай. Скаргі адносяцца да гаспадароў чатырохногіх выхаванцаў (найперш сабак і кошак), якія з-за чалавечай абыякавасці часам застаюцца без нагляду. Таксама непакояць і лісіцы, янотападобныя сабакі, розныя грызуны, што з’яўляюцца ў населеных пунктах. Гэтая занепакоенасць зразумелая, таму што “браты нашы меншыя” могуць стаць крыніцай вельмі небяспечнага захворвання — шаленства.
Каб выключыць верагоднасць заражэння, якое адбываецца найчасцей праз укусы хворых звяроў і пры кантакце з рэчамі, забруджанымі інфіцыраванай слінай, трэба ведаць і выконваць правілы ўтрымання хатніх гадаванцаў.
Па-першае, каты і сабакі павінны быць зарэгістраваны ў пункце рэгістрацыі жывёлы ў КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” (па адрасе: г.Жабінка, вул.Савецкая, д.3) альбо ў сельскіх выканаўчых камітэтах па месцы жыхарства гаспадара. Штогод патрэбна рабіць прышчэпкі ім супраць шаленства (вакцына пры гэтым уводзіцца бясплатна ў любой ветэрынарнай лячэбніцы горада і раёна).
Калі вы накіроўваецеся на прагулку, сабака павінен быць у месцах агульнага знаходжання на кароткім павадку і ў намордніку, за выключэннем шчанят да трох месяцаў і дэкаратыўных сабак.
Не забывайцеся, што выгул дазваляецца толькі ў спецыяльна адведзеных месцах. У Жабінцы гэта тэрыторыя ў раёне парку цукровага завода і на ўскрайку гарадскога.
Уладальнікі сабак і катоў абавязаны не дапускаць, каб іх гадаванцы забруджвалі наваколле. Прыкра, але бывае і такое: у дварах, дзе ёсць дзіцячыя пясочніцы, бяруць пясок для сваёй жывёлы, а потым зноў выкідваюць яго сюды. А там гуляюць малыя! Такія паводзіны прыводзяць да антысанітарыі, пагражаюць рознымі хваробамі.
Уладары прыватнага сектара маюць права ўтрымліваць сабак у вольным выгуле альбо на прывязі толькі на добра абгароджанай тэрыторыі. Пры гэтым зусім не лішнім будзе надпіс-папярэджанне, што ў двары ёсць сабака. Бо і на адсутнасць такіх звестак скардзяцца грамадзяне, якія былі пакусаныя.
Патрэбна ведаць, што сабакі, незалежна ад пароды і прызначэння, у тым ліку з ашыйнікам і наморднікам, калі яны знаходзяцца без гаспадароў на вуліцах, рынках, у скверах лічацца бадзяжнымі, а таму могуць быць адлоўленыя ці нават адстрэленыя. Гэтым займаюцца прадстаўнікі камунальнай гаспадаркі.
У апошнія гады (і пра гэта сігналізуюць людзі) пачасціліся выпадкі, калі ў населеныя пункты заходзяць лісіцы, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя і маёмасці грамадзян. Часта пытаюцца, хто павінен займацца адстрэлам дзікай жывёлы? Адпаведна пункту 3.14 Комплекснага плана мерапрыемстваў прафілактыкі шаленства ў Брэсцкай вобласці ў 2012-2016 гг. гэтая функцыя ўскладзена на органы аховы парадку. Таму пра выпадкі з’яўлення няпрошаных лясных “гасцей”, заўважаных у горадзе ці вёсцы, патрэбна паведамляць у Жабінкаўскі РАУС.
Таццяна МАРКОЎСКАЯ, намеснік
урача-эпідэміёлага Жабінкаўскага
райЦГіЭ.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top