Поспехі ракітніцкіх механізатараў

Поспехі ракітніцкіх механізатараў

ААТ “Ракітніца” сярод сельгасарганізацый раёна стала пераможцай спаборніцтва на веснавых палявых работах. У ліку лепшых і чатыры механізатары гаспадаркі. Так, Алег Канстанцінавіч Міхалюк стаў лідарам у падрыхтоўцы глебы да сяўбы. Уладзімір Іванавіч Харунжы прызнаны лепшым на сяўбе зерневых і зернебабобвых культур. Анатоль Арсеньевіч Сухаверхі — пераможца ў пагрузцы арганікі, а Павел Паўлавіч Разановіч — на ўнясенні сродкаў аховы раслін.
“Адказныя, добрасумленныя, надзейныя, любяць справу, якой займаюцца, хвалююцца за канчатковы вынік”, — так ахарактарызавала пераможцаў сваёй гаспадаркі дыспетчар, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Ракітніца” Марына Мікалаеўна Ахметава.
Як адзначыў Уладзімір Іванавіч Харунжы, у лік пераможцаў раённага спаборніцтва яму дапамагла выйсці добрая сучасная тэхніка, у прыватнасці, “Джон Дзір”. Безумоўна, пэўную ролю адыграў і вопыт механізатара — у сельскай гаспадарцы Уладзімір Іванавіч працуе каля 30 гадоў. “Заўсёды побач са мной быў надзейны напарнік — Аляксандр Уладзіміравіч Плечка, які падвозіў насенне. А яшчэ выдатная арганізацыя і ўмовы работы, жаданне як мага больш пасеяць”, — дадае У.І.Харунжы.
Пасля службы ў вой-ску вярнуўся ў калектыў механізатар Алег Міхалюк. Нягледзячы на малады ўзрост, яму даверылі адказную справу — рыхтаваць глебу да сяўбы. Са сваёй задачай ён справіўся выдатна і апынуўся ў ліку пераможцаў раённага саперніцтва. “Для мяне гэта навіна была прыемнай нечаканасцю, — гаворыць Алег. — Я задаволены вынікам сваёй працы, дзякую за падтрымку больш вопытным механізатарам: Івану Іванавічу Зінкевічу, Уладзіміру Іванавічу Харунжаму і многім іншым. Яны былі побач, падказвалі. Не ўяўляю сябе на іншым працоўным месцы. Хачу застацца тут: жыць у вёсцы і працаваць у роднай гаспадарцы разам з бацькам, Канстанцінам Міхалюком. Яго вадзіцельскі стаж перамахнуў 25-гадовы рубеж”.
Вынікі падведзены. Пераможцы вызначаны. Наперадзе новыя спаборніцтвы. Поспехаў вам, людзі, што працуюць на зямлі!
Алёна НІКАНЧУК.
На здымках:  старшыня прафкама ААТ “Ракітніца” М.М.Ахметава віншуе з перамогай У.І.Харунжага; пераможца раённага спаборніцтва механізатар А.К.Міхалюк.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top