У абласны Дзень пад-пісчыка, які праводзіўся 11 чэрвеня ў першым гарадскім аддзяленні паштовай сувязі, жабінкаўцы маглі аформіць падпіску на чарговы квартал або паўгоддзе на любімыя часопісы і газеты, у тым ліку на “Сельскую праўду”.
Як выказалася адна з падпісчыц, раёнка “для ўсёй сям’і — добры носьбіт навінаў”. І сапраўды, для многіх яна з’яўляецца галоўнай крыніцай інфармацыі аб сучасным і мінулым жыцці Жабінкаўшчыны.
Надзея Канстанцінаўна Юроўскіх прыехала ў гэты дзень з вёскі Малыя Сяхновічы. Яна — маці-гераіня, разам з мужам Віктарам Віктаравічам, механізатарам з ААТ “Жабінкаўскі”, выхоўваюць у вялікай дружнай сям’і пяцёра дзяцей. Вядома, для іх цікавасць у газеце выклікаюць найперш артыкулы, прысвечаныя дому і сям’і, радуюцца, калі чытаюць пра знаёмых лю-дзей і родныя мясціны.
— З ці-кавасцю пра-чыталі пра народнае свя-та ў засені Касцюшка-вых ліп, якое нядаўна ладзілася ў нашых Сяхновічах, — прыгадала жанчына. — Пра палітыку ды эканоміку пачуеш і з тэлевізара, а вось пра мясцовыя навіны толькі з раёнкі можна даведацца.
З вуліцы Зарэчная райцэнтра завітала Вольга Кірылаўна Завяржэнец, якая аформіла падпіску адразу да канца года і сказала:
— Колькі сябе памятаю не развітваюся з “Сельскай праўдай”. З яе даведваюся пра ўсе падзеі, што адбываюцца ў раёне, іх часам абмяркоўваю з суседкамі.
У бухгалтара раённага вузла электрычнай сувязі Інесы Віктараўны Лукашавай свой падыход да раёнкі. У газеце найчасцей жанчыну цікавяць рэкламныя старонкі, а яшчэ… вершы, што змяшчаюцца ў “Сельскай праўдзе”. Прызналася, некалі і сама спрабавала пісаць. Зараз, калі жыццё пайшло больш празаічнае, чытае вершы чужыя і радуецца, наколькі шмат талентаў жыве на нашай зямлі.
Дзень падпісчыка пра-водзіла аператар 1-га класа сувязі Т.С. Лабашэвіч. За дзесяцігоддзе, што працуе ў аддзяленні паштовай сувязі “Жабінка-1”, Тамара Станіславаўна добра вывучыла разнастайныя густы людзей, з ахвотай дапамагае кожнаму вызначыцца і аформіць падпіску на перыядычныя выданні, якіх шмат у каталогах.
Падпіска працягваецца, не забудзьце, паважаныя жабінкаўцы, заві-таць у аддзяленні сувязі ці звярнуцца да сваіх паштальёнаў, каб родная газета па-ранейшаму двойчы на тыдзень прыносіла свежыя навіны ў вашыя дамы.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымку: аператар Тамара Казакевіч афармляе падпіску на “Сельскую праўду” Надзеі Юроўскіх.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top