Развіталіся са школай

Развіталіся са школай

11 і 12 чэрвеня ў школах раёна прайшлі выпускныя вечары. Са школай развіталіся 205 юнакоў і дзяўчат. З залатым медалём яе закончылі: ліцэістка Марыя Зінкевіч, Аліна Дземідзюк і Аляксандр Ермаковіч — выпускнікі Ленінскай і Азяцкай сярэдніх школ.
Баль для 57 адзінацца-цікласнікаў трэцяй гарадской школы ладзіўся ў ГДК. Урачыстасць называлася “Оскар-2013” і ўяўляла сабой цырымонію ўзнагароджвання знакамітай прэміяй. На чырвоную дарожку выходзілі дырэктар школы і яго намеснікі, класныя кіраўнікі, настаўнікі-прадметнікі — кожны быў адзначаны ў пэўнай намінацыі “залатой” статуэткай. Пад  час выступлення выпускнікі паказвалі сцэнкі са школьнага жыцця, спявалі, кружыліся ў вальсе, гаварылі словы падзякі ў адрас адміністрацыі, настаўнікаў, бацькоў. У сваю чаргу не шкадавалі цёплых слоў сваім выхаванцам дырэктар школы — Святлана Міхайлаўна Кужко, першыя настаўнікі — Віталіна Аляксандраўна Папковіч, Марына Рыгораўна Паўлюкавец, Алена Міхайлаўна Кузьміч, Алена Сцяпанаўна Іванюк, класныя кіраўнікі — Таццяна Мікалаеўна Галавейка, Ганна Яўгенаўна Кулагіна і Таццяна Канстанцінаўна Федарук.
Павіншавалі выпускнікоў з заканчэннем школы і госці свята: старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Васільевіч Мартысюк і начальнік Жабінкаўскага РАУС Уладзімір Цярэнцьевіч Барысюк.
Завяршыўся выпускны баль прыгожым святочным салютам. Наперадзе — тэставыя выпрабаванні. Няхай шанцуе вам, выпускнікі!
Алёна НІКАНЧУК.
На здымку: выпускнікі сярэдняй школы №3 г.Жабінка.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top