Навіны. Факты. Каментарыі

Навіны. Факты. Каментарыі

Адзіны дзень інфармавання

21 студзеня ў краіне праводзіўся Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. На гэты раз перад прадстаўнікамі працоўных калектываў і арганізацый раёна выступілі інфармацыйныя групы райвыканкама на тэму “Прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у Год якасці”

Справы “Белай Русі”

Сёння грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” на Жабінкаўшчыне — гэта 31 пярвічка.Найбольш масавыя ў камунальнікаў і на камбікормавым заводзе, што аб’ядноўваюць 456 чалавек. Летась актывісты арганізацыі правялі шмат мерапрыемстваў, у тым ліку аказалі дапамогу навучэнцам школы-інтэрната ды сям’і Цітуноў, у якой нарадзілася дзіця

Праводзіцца перарэгістрацыя чытачоў

З пачатку года ў раённую і дзіцячую бібліятэкі ўжо наведаліся звыш паўтары тысячы чытачоў, што пажадалі перааформіць фармуляры на 2010 год. Аднымі з першых пацвердзілі сваю прыхільнасць кнізе даўнішнія сябры бібліятэкі В.У.Вайцюк, М.І.Радаванюк, Р.А.Міцковіч, А.М.Мышкавец, з якіх кожны адукаваны чалавек павінен браць прыклад. У дзіцячай бібліятэцы пры перарэгістрацыі праводзіцца бібліалатарэя “Адзін з дзесяці” (кожны дзесяты чытач атрымлівае сувенір).

Непажаданы “сувенір”

Вечарам, 8 студзеня, ў Жабінцы затрыманы мясцовы жыхар, які спрабаваў каля Здзітаўскага клуба рэалізаваць сувенірную 100-доларавую купюру, якая не можа быць плацёжным сродкам. Злаўмыснік разлічваў на грубы падман, аднак вынікам яго няхітрай “аперацыі” стала ўзбуджэнне крымінальнай справы па ч.1, арт.209 КК РБ (“махлярства”). Зараз парушальніка закона чакае суд, які вырашыць лёс няўдалага “прадпрымальніка”.

Раённая спартакіяда па шматбор’і

22-23 студзеня аддзелы адукацыі, фізічнай культуры, спорта і турызму райвыканкама ў СШ №2 г.Жабінка ды спорткомплексе “Бадзёрасць” арганізуюць сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі спартакіяду па шматбор’і. 15-18-гадовыя юнакі спаборнічаюць у стральбе, падцягванні, плаванні на стомятроўцы, лыжных гонках.

Сабраў А.РОСТАЎ.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top