Вада карае за абыякавасць паводзін

Вада карае за абыякавасць паводзін

Рэкі, азёры, вадаёмы заўсёды прыцягваюць да сябе людзей усіх узростаў. Асабліва гэта актуальна пры наступленні лета і адкрыцці купальнага сезона. Чалавек заўсёды прызвычаіцца да рэзкага змянення ўмоў надвор’я, у тым ліку і да летняй спякоты. Адны яе праводзяць у цяньку і не рызыкуюць купацца, іншыя, разагрэўшыся на сонцы, спрабуюць ахаладзіцца ў вадзе. А некаторыя “разгарачаныя” пры дапамозе спіртнога, ідуць у барацьбу з воднай стыхіяй. Але апошняя не даруе бяспечнасці і сурова карае за абыякавасць да захавання правілаў паводзін на вадзе і ля вадаёмаў.
Найбольш “шанцаў” закончыць свой адпачынак ля вады сумна, вядома ж, у людзей, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Нагадаю, што распіццё іх у грамадскіх месцах караецца адміністрацыйна. Захаванне законнасці на пляжах і ў месцах масавага адпачынку грамадзян заўсёды знаходзіцца пад увагай супрацоўнікаў міліцыі: участковых інспектараў, аператыўных работнікаў, міліцыянераў патрульна-паставой службы. За купанне ў не адведзеным месцы адпачываючыя прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 23.63. КоАП Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул прадугледжвае штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічыняў.
Спрыяльнасць купальнага сезона не заўсёды залежыць ад працы адказных службаў, але і ад паводзін саміх адпачываючых. Людзям актыўнага адпачынку ля вадаёмаў хачу нагадаць, што купанне ў незнаёмых, у не адведзеных для гэтага месцах, злоўжыванне алкагольных напояў, свавольства на вадзе, няўважлівасць дарослых да сваіх дзяцей прыводзіць да сумных вынікаў.
Просьба да ўсіх — захоўваць элементарныя правілы паводзін на вадзе паблізу вадаёмаў у час свайго адпачынку.
Ігар ПАСТУШЫН, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top