Дзеля жыцця іншых

Дзеля жыцця іншых

У гэты дзень краіны ўсяго свету право-дзяць мерапрыемствы ўшаноўвання донараў крыві, якія добраахвотна і бясплатна дораць яе для выратавання жыцця іншых. Сёння ў 62 краінах існуюць службы пералівання крыві, поўнасцю заснаваныя на добраахвотным донарстве.
З 2004 года арганізатарамі гэтага Сусветнага дня з’яўляюцца: Сусветная арганізацыя аховы здароўя, Міжнародная Федэрацыя таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Міжнародная Федэрацыя арганізацый донараў крыві і Міжнароднае таварыства пералівання крыві. Штогод здаецца больш за 90 мільёнаў доз крыві. Тым не менш, патрэба ў ёй працягвае расці. Арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь поўнасцю забяспечаны яе кампанентамі.
30 лістапада 2010 года Прэзідэнтам нашай краіны А.Лукашэнка падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь “Аб донарстве крыві і яе кампанентаў”, які значна пашырае правы донараў. У Законе асобнай главой прапісана дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне донарства, вызначаны парадак выканання іх функцыі, умовы пералівання крыві і яе кампанентаў.
Сёння патрэбна акцэнтаваць увагу ўсяго грамадства на пытанні матывацыі донарства, комплекснага ўзаемадзеяння арганізацый пералівання крыві з органамі дзяржаўнай улады, грамадскімі арганізацыямі для павышэння іміджу бясплатнага донарства.
Святлана ДУБОЎСКАЯ, урач-трансфузіёлаг.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top