Алкаголь і руль несумяшчальныя

Алкаголь і руль несумяшчальныя

Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення з’яўляецца найбольш небяспечным парушэннем Правілаў і прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі траўмамі. Алкаголь — адзін з самых злосных ворагаў кіроўцы. Пад уздзеяннем яго зніжаецца ўвага, павялічваецца працягласць рэакцыі, пагаршаецца каардынацыя рухаў. Таму, паводле Правілаў дарожнага руху, забаронена кіраваць транспартам у стане ап’янення, за такое парушэнне прадугледжана павышаная адказнасць.
Летась супрацоўнікамі АДАІ Жабінкаўскага РАУС затрымана 54 кіроўцы ў стане алкагольнага ап’янення. Апошні такі выпадак быў у маі: жабінкавец Ж. у ап’яненні кіраваў аўтамабілем “Форд-Скорпіа” і рухаўся па вуліцы Германовіча. Не выбраў бяспечную хуткасць, не ўлічыў дарожныя ўмовы, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем, здзейсніў наезд на бетонны плот дома №32 на вуліцы Германовіча. У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр з атрыманымі траўмамі змешчаны на лячэнне ў бальніцу.
Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз патрабуе быць узаемаветлівымі на дарозе, памятаць, што парушэнне правілаў можа каштаваць жыцця ці здароўя вам і тым, хто побач.
Андрэй МЯДЗВЕДЗЬ, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top