«Арляня» — цікавая гульня

«Арляня» — цікавая гульня

На базе трэцяй гарадской школы прайшла раённая абаронна-спартыўная гульня “Арляня-2013”, прысвечаная 68-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Дзеці спаборнічалі ў шасці відах. Добрую падрыхтоўку да конкурсу “Агляд строю”, уменне ісці страявым крокам з песняй, пераход у шарэнгі паказалі каманды першай і трэцяй гарадскіх школ і ліцэя.
Самых трапных выявіў конкурс “Снайпер”. Найлепшыя вынікі ў каманд СШ №2, СШ №1 і СШ №3. Яны дастойна выступілі і ў конкурсе “Формула бяспекі”. Мацнейшыя ў спартыўнай эстафеце — вучні трэцяй гарадской і Якаўчыцкай СШ. На этапах спаборніцтваў яны паспяхова пераадолелі бар’еры, “маятнік”, “горку”, “лабірынт”, кідалі гранату ў цэль. Лепшыя знаўцы гісторыі Айчыны і мацнейшыя ў медыка-санітарнай падрыхтоўцы — прадстаўнікі першай гарадской школы.
Па выніках усіх конкурсаў другое і трэцяе месцы ў каманд СШ №1 і СШ №2. Пераможцы — юнаармейцы з трэцяй гарадской школы. Яны будуць абараняць гонар раёна на абласной ваенізаванай гульні “Арляня-2013” 13 і 14 чэрвеня ў Пружанскім раёне. Каманда-пераможца і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі аддзела ў справах моладзі райвыканкама, пераможцы асобных этапаў гульні — дыпломамі РК ГА “БРСМ” і раённага аддзела надзвычайных сітуацый.
Вера БОРТНІК, начальнік аддзела  ў справах моладзі райвыканкама.

На здымках: у час гульні.

Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top