Першыя — у вобласці і краіне

Першыя — у вобласці і краіне

30 мая на абласным дні аховы працы старшыня Брэсцкага аблвыканкама К.А.Сумар уручыў Дыплом кіраўніку СВК “Рагазнянскі” А.В.Семенюку. Такой узнагародай адзначылі калектыў кааператыва, які заняў першае месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы ў ахове працы ў 2012 годзе. А наступная прыемная вестка прыйшла са сталіцы. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ушанавала СВК “Рагазнянскі” Ганаровай граматай як пераможцу ў намінацыі “Лепшая арганізацыя работы ў ахове працы сярод сельскагаспадарчых арганізацый” рэспубліканскага агляду-конкурсу.
Гэта добры прыклад, калі зладжаная праца наймальніка, службы аховы працы, увогуле ўсяго калектыву даюць плён. Прафесійна адукаваны ў сваёй сферы і спецыяліст аховы працы СВК “Рагазнянскі” Ж.М.Трафімук.
У сельгаспрадпрыемстве зацверджана і дзейнічае сістэма кіравання аховай працы. Штогод распрацоўваюцца мерапрыемствы ў зніжэнні ўздзеяння шкодных вытворчых фактараў на здароўе работнікаў. Функцыянуе кабінет аховы працы, аснашчаны камп’ютарнай тэхнікай, а ў падраздзяленнях — адпаведныя куткі. Рэгулярна праводзяцца інструктажы ў ахове працы.
Шмат увагі надаюць у гаспадарцы стварэнню належных умоў працы і быту работнікаў. Яны забяспечваюцца спецадзеннем і абуткам, сродкамі гігіены. Абсталяваны ўсім неабходным пакоі прыёму ежы, бытавыя памяшканні. Летась на мерапрыемствы ў ахове працы зрасходавана ў кааператыве звыш 3 мільярдаў рублёў.
Немалаважна і тое, што кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства клапоціцца не толькі пра бяспечную працу работнікаў палёў і ферм, але  імкнецца падтрымліваць іх фінансавы дабрабыт. Так, сярэдні заробак за 4 месяцы бягучага года склаў тут 3653,6 тыс. руб., самы высокі сярод дзевяці гаспадарак раёна.
Марына КІРЫЛЮК, галоўны спецыяліст упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама.
На здымку: старшыня СВК “Рагазнянскі” А.В.Семянюк з узнагародамі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top