Аграрыі не толькі добра працуюць, але і займаюцца спортам

Аграрыі не толькі добра працуюць, але і займаюцца спортам

25 мая ў спартыўным комплексе “Бадзёрасць” на сёмай раённай спартакіядзе работнікаў аграпрамысловага комплексу спаборнічалі ў сіле, хуткасці, спрыце і вытрымцы прадстаўнікі ААТ “Жабінкаўскі”, “Ракітніца”, “Жабінкаўская сельгастэхніка”, “Жабін-каўскі камбікормавы завод”, “Жабінкаўскі цукровы завод”, СВК “Рагазнянскі”, ПУАП “Азяты”. Такія мерапрыемствы праводзяцца штогод, прапагандуюць здаровы лад жыцця і садзейнічаюць развіццю фізічнай культуры і спорту сярод працаўнікоў сельскай гаспадаркі і пера-працоўшчыкаў прадукцыі палёў і ферм.
Адкрыў спартакіяду і звярнуўся з прывітальным словам да яе ўдзельнікаў старшыня Жабінкаўскага райвыканкама М.В.Токар. Ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК кожнай камандзе быў уручаны каравай, а танцавальны калектыў клуба цукровага завода “Цукарынка” падарыў танец. Такім чынам, пазітыўны настрой быў створаны, камандны дух прыўзняты, заставалася толькі праявіць сябе, паказаць на што здольныя ў дзесяці відах спорту. З першых хвілін адчувалася, што кожны імкнецца да перамогі.
У трэнажорнай зале спаборнічалі гіравікі. Павел Шыдловіч з ААТ “Жабінкаўскі” даказаў, што ён мацней усіх — падняў гіру 107 разоў. Амаль дагнаў яго Анатоль Касянкоў з камбікормавага завода (100 разоў).
Самымі трапнымі ў дартсе ў асабістым заліку былі: Ігар Калячка (камбікормавы завод), Фрол Саўчанка (СВК “Рагазнянскі”), Марына Ахметава і Віктар Цікумс (ААТ “Ракітніца”), Наталля Ермаковіч (ПУАП “Азяты”), Ірына Якубук (цукровы завод). Шасцідзесяці-метровую дыстанцыю ў бегу першымі прайшлі лёгкаатлеты Аляксандр Мельчарэк з камбікормавага завода, Віталь Шахноўскі з ААТ “Жабінкаўскі” і Віктар Цікумс з ААТ “Ракітніца”. Сярод жанчын на 30-метровай дыстанцыі першай фінішавала Наталля Смалюк з камбікормавага завода. Толькі сотая доля секунды вызначыла лёс другога і трэцяга месца, якія занялі адпаведна Кацярына Тумчык з ПУАП “Азяты” і Ксенія Баравік з цукровага завода.
У спаборніцтвах па шахматах найбольшую колькасць ачкоў набралі Віктар Калішук з цукровага завода, Аляксандр Мікуц з СВК “Рагазнянскі”, Міхаіл Чарнецкі і Святлана Іванюковіч з камбікормавага завода, Наталля Мужчыль з ААТ “Ракітніца”, Марына Грачанік з рай-сельгастэхнікі. У настольным тэнісе перамаглі Руслан Блішчык і Таццяна Давідзюк з цукровага завода, Аляксандр Шкуратаў і Ганна Данільчанка з камбікормавага, Андрэй Чыбісаў з ПУАП “Азяты” і Ірына Коўган з райсельгастэхнікі. Самыя трапныя ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі — Святлана Шматко і Віктар Якубук з камбікормавага завода, Валянціна Каржук і Канстанцін Патуцін з ПУАП “Азяты”, Наталля Гулай з цукровага завода і Леанід Баскакаў з ААТ “Ракітніца”. Найлепшым у стральбе з пнеўматычнага пісталета быў генеральны дырэктар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Віктар Рыгоравіч Міронаў. Трэба адзначыць, што акрамя яго актыўны ўдзел у спартакіядзе прынялі кіраўнікі арганізацый У.М.Дземідзюк, А.В.Семянюк, У.У.Пашкевіч і В.М.Марковіч.
Паводле вынікаў спартакіяды першае агульнакаманднае месца ў спартсменаў з камбікормавага завода, другое — у цукровага, трэцяе — у ААТ “Ракітніца”. Спецыяльным прызам райкама прафсаюза адзначана каманда СВК “Рагазнянскі”, якая заняла чацвёртае месца. Пераможцы спартакіяды паказалі таксама высокія вынікі ў эстафеце плавання. Каманда цукровага завода вызначылася ў перацягванні каната і міні-футболе. У перацягванні каната другія — спартсмены з ААТ “Ракітніца”, трэція — камбікормавага завода. Другую і трэцюю пазіцыі ў міні-футболе занялі ПУАП “Азяты” і СВК “Рагазнянскі”.
Усе пераможцы сярод каманд і ў асабістым заліку ў асобных відах спорту (з 1 па 3 месцы) атрымалі дыпломы і грашовыя прызы ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Віншаваў пераможцаў і ўручаў узнагароды начальнік упраўлення сельскай гас-падаркі і харчавання райвыканкама С.Л.Стасевіч.
Спартакіяда завяршылася. Яе добрыя моманты, канечне ж, застануцца ў памяці ўдзельнікаў. Адбылося сапраўднае свята сілы духу, фізічнага запалу і стойкасці. Яго дапамаглі правесці дырэктар  ФАУ “Бадзёрасць” В.М.Каўганка і дырэктар ДЮСШ Жабінкаўскага раёна В.І.Дарошка.
Ніна КАЛЫБСКАЯ, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top