Аматарам адпачынку на прыродзе

Аматарам адпачынку на прыродзе

Вось і надышло лета, а разам з ім і час адпачынку. Жыхарам нашага раёна ёсць дзе бавіць свой вольны час, загараць, купацца. Вакол Жабінкі, ды і не толькі, шмат прыгожых мясцінаў, дзе можна правесці выхадныя з сям’ёй, сябрамі. Гэта паркі, пляжы, берагі вадаёмаў.
Дзякуючы клопату раённых службаў, месцы адпачынку падрыхтаваны да летняга сезона і чакаюць сваіх наведвальнікаў. Прырода нашага краю сапраўды цудоўная, шкада толькі, што аматары адпачынку не заўсёды з ёю сябруюць, пакідаючы пасля сябе пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, бляшанкі з-пад кансерваў, поліэтыленавыя пакеты. Спатрэбіцца шмат часу, каб гэтае смецце ператварылася ў арганіку ці мінеральныя рэчывы. Так, напрыклад, пластыкавая бутэлька раскладаецца больш за 100, поліэтыленавая плёнка — за 200, аднаразовы падгузак і алюмініевая бляшанка — за 500, шкло — больш за 1000 гадоў. Вельмі непрыемна бачыць горы смецця, пакінутыя “аматарамі адпачынку на прыродзе” ў парках, у лесе, на пляжах. У сваім жыллі, пэўна, так не зрабілі б, а тут можна ўсё… Калі вы адпачываеце на беразе ракі ці ў іншых маляўнічых куточках нашага краю, патрэбна з павагай адносіцца да ўсяго, што вакол, каб ні ў якім выпадку не нашкодзіць прыродзе. Весці сябе трэба абачліва — многія жывёлы і расліны небяспечныя для чалавека, яго здароўя. Не забывайце, што прырода, агонь і хімічныя рэчывы паняцці не сумяшчальныя. Беражыце тую прыгажосць, якая вакол, інакш, што застанецца нашчадкам? Памятайце, што за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства прый-дзецца несці адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top