Напрыканцы мая раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя наведаў жыхар нашага горада Канстанцін Кірылавіч Андраюк. Прыйшоў ён не адзін, а разам са сваім госцем — шызакрылым голубам, які заляцеў на яго падворак выпадкова. На птушынай лапцы было белае кальцо, на ім — нумар. Паводзіў ён сябе спакойна, не адлятаў, даваўся ў рукі. Было зразумела, што жыве птушка сярод людзей. Толькі адкуль прыляцеў шызакрылы да нас? На гэтае пытанне адказалі спецыялісты грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, якія па кальцу вызначылі, што голуб з суседняй Польшчы. Што прывяло птушку ў Беларусь? Магчыма, яна заблудзіла ці проста вырашыла пагасцяваць у нас, а, можа, хтосьці з дапамогай голуба вырашыў даслаць ліст з цёплым прывітаннем свайму сябру ў Беларусь. Зрабілі здымак на памяць і выпусцілі голуба на волю. За апошні месяц гэта ўжо другі выпадак, калі да нас трапляюць акальцаваныя птушкі. Нядаўна была знойдзена сава, якая загінула ад удару ў лінію электраперадач недалёка ад Ракітніцы. Па звестках на кальцы ўстаноўлена, што птушка прыляцела да нас з Чэхіі.
Таццяна ПІЛІПЧУК, вядучы спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
На здымку: Канстанцін Кірылавіч Андраюк са сваім замежным госцем.
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.