У падарунак — футбольны мяч

У падарунак — футбольны мяч

Першакласнікі 2 тысяч сельскіх школ краіны на ўрачыстых лінейках напярэдадні летніх канікулаў атрымалі больш чым 22 тысячы футбольных мячоў. Такую акцыю для папулярызацыі футбола арганізавалі Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”, пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і ААТ “Белаграпрамбанк”. Яна праводзіцца ўжо другі год. Мэта мерапрыемства — далучэнне дзясяткаў тысяч беларускіх дзяцей да самага масавага на планеце віду спорта.
Урачыстая цырымонія ўручэння футбольных мячоў адбылася і ў васьмі сельскіх школах нашага раёна. 98 мячоў прывезлі з сабой супрацоўнікі РКЦ №2 г.Жабінка філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” — БАУ і раздалі хлопчыкам і дзяўчынкам першых класаў. Радасцю свяціліся вочы малых: цяпер летам  не прыйдзецца сумаваць, можна будзе з карысцю бавіць вольны час. А дарослыя спадзяюцца, што гэты праект дапаможа многім дзецям далучыцца да актыўных заняткаў футболам. І хто ведае, магчыма праз некалькі гадоў, дзякуючы атрыманаму на школьнай лінейцы мячу, у айчынным футболе з’явяцца новыя імёны.
В. Андраюк, начальнік РКЦ №2 г.Жабінка філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” — БАУ.
На здымку: у час правядзення акцыі ў Ленінскай сярэдняй школе.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top