Зеленый свет грузовикам с зерном

Зеленый свет грузовикам с зерном

Матэрыяльна-тэхнічная база для нарыхтоўкі збожжа ўраджаю-2010 на Жабінкаўскім камбікормавым заводзе была прынята камісіяй абласнога галіновага ўпраўлення 22 чэрвеня г.г. з адзнакай “добра”. У належным стане пасля капітальнага рамонту элеватар, пад’ёмныя прыстасаванні, транспартнае ды іншае абсталяванне. Плённа выканалі адказную справу работнікі элеватара на чале з Тамарай Васільеўнай Болдык, аддзела галоўнага механіка Дзмітрыя Міхайлавіча Жданюка. І наогул, мінулы год і пачатак сёлетняга былі насычаны капрамонтам і рэканструкцыяй. Як наша газета пісала ўжо, у галоўным цэху была ўкаранёна новая тэхналагічная лінія, якая дазволіла павысіць якасць камбікармоў, палепшыць умовы працы, павялічыць аб’ём вытворчасці прадукцыі.
Нарошчваннем вытворчай магутнасці прадпрыемства, яна складае зараз 120 — 125 працэнтаў супраць леташняга, абумоўлена і павелічэнне аб’ёму нарыхтоўкі сыравіны. “Перыяд жніва, — удакладняе намеснік дырэктара завода Сяргей Сяргеевіч Ступчык, — дае нам звычайна ад 20 да 25 тысяч тон збожжа, а перапрацоўваем да 80 — 85 тысяч. На практыцы гэта азначае, што яго нарыхтоўку вядзём круглы год, толькі, зразумела, не з тым напружаннем, як у час уборкі. Вось і перад самым пачаткам сёлетняга жніва паступала да нас па 200 — 300 тон збожжа штодня”.
Адна з асноўных прычын бесперапыннай, па сутнасці, нарыхтоўкі — нястача сваіх ёмістасцяў для захоўвання сыравіны. Дапамагаюць Драгічынскі камбікормавы завод і гаспадаркі, з якімі заключаюцца адпаведныя дагаворы. Але каб кардынальна вырашыць праблему, прадпрыемству патрэбен яшчэ адзін уласны элеватар, будаўніцтва якога з-за адсутнасці сродкаў зноў адкладзена.
Першачарговая задача заводскага калектыву — выканаць дзяржаўны заказ на нарыхтоўку збожжа гаспадаркамі Брэсцкага, Жабінкаўскага, Камянецкага і Маларыцкага раёнаў. На зерневыя культуры сёлетні заказ невялікі, затое значна павялічыўся на алейнае насенне рапсу — з 2,2 тысячы да 6 тысяч тон. З пачатку гэтага года на прадпрыемстве працуе лінія перапрацоўкі рапсу, таму такая колькасць яго аптымальная, і паступіць яна з нашага і Кобрынскага раёнаў. Дарэчы, частку атрыманага алею, што застанецца па-за далейшай вытворчасцю, прадпрыемства мяркуе рэалізаваць спажыўцам. Якасць яго, дзякуючы сучаснай замежнай тэхналогіі, высокая, і ён, як тут з поўнай падставай лічаць, будзе карыстацца попытам.
Калектыў прадпрыемства правёў набор неабходнай колькасці сезонных работнікаў. Сярод іх нямала людзей маладых, але вопытных, якія будуць працаваць не першы год. Такімі калектыў даражыць асабліва.
К.АЛЕСІЧ.
P.S. Карэспандэнт пабываў на камбікормавым заводзе ў пятніцу, 2 ліпеня. А ў суботу сюды паступіла першая сотня тон збожжа новага ўраджаю з саўгаса “Жабінкаўскі”. Азімы ячмень, як паведамілі з прадпрыемства, адпавядае нормам вільготнасці і забруджанасці. Пачалі пастаўку збожжа і іншыя гаспадаркі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top