Уладзімір Уладзіміравіч Дземідзюк на-радзіўся 14 лі-пеня 1971 года ў в.Самары Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці. У 1993г. закончыў Жытомірскі сельскагаспадарчы інстытут, у 2004г. прайшоў перападрыхтоўку ў УА “Дзяржаўны інстытут кіравання аграпрамысловым комплексам”.
Спецыяльнасці па адукацыі — “эканоміка і кіраванне ў галінах АПК”, “эканаміст-арганізатар”, “менеджмент у аграпрамысловым комплексе”. Працаваў галоўным эканамістам у сельгаспрадпрыемстве “Арэхаўскае” ў Ратнаўскім раёне. Пасля пераезду з Украіны ў Беларусь быў эканамістам у аграфірме-калгасе “Патрыкі” Кобрынскага раёна, брыгадзірам паляводчай брыгады ВСГУ “Патрыкі” ААТ “Кобрынская птушкафабрыка”. З 2006г. — галоўны эканаміст у КУСП “Саўгас “Ракітніца” (затым ААТ). З 17 мая 2013 г. — старшыня Ракітніцкага сельскага выканаўчага камітэта.
Жанаты. Жонка — Галіна Мікалаеўна — бухгалтар ААТ “Ракітніца”. Дочкі — Аліна — выпускніца Ленінскай СШ, Таццяна — шасцікласніца.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top